Златан Ібрагімавіч
швэдзкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зла́тан Ібрагі́мавіч (па-басьнійску: Zlatan Ibrahimović; нар. 3 кастрычніка 1981 году, Мальмё, Швэцыя) — колішні швэдзкі футбаліст басьнійскага паходжаньня, нападнік. Гулец нацыянальнай зборнай Швэцыі, у якой быў капітанам каманды. Адзін з самых высокааплатных футбольных гульцоў сьвету свайго часу[6]. Ібрагімавіч зрабіў больш за 100 выступаў за зборную Швэцыі, а таксама ёсьць найлепшым бамбардзірам зборнай за ўсе часы ў міжнародных матчах. Неаднаразова прадстаўляў Швэцыю на чэмпіянатах сьвету і Эўропы.
Златана параўноўваюць з былым нідэрляндзкім гульцом Марка ван Бастэнам. Швэдзкі гулец быў адным з найлепшых нападнікаў сьвету і лічыцца адным з самых выбітных футбалістаў свайго пакаленьня[7][8]. Ягоны ўражлівы гол церазь сябе ў матчы за зборную Швэцыі супраць зборнай Ангельшчыны атрымаў у 2013 годзе прэмію Пушкаша як найлепшы гол году[9]. У сьнежні 2014 году швэдзкая газэта Dagens Nyheter назвала Ібрагімавіча другім найлепшым швэдзкім спартоўцам усіх часоў пасьля Б’ёрна Борга[10].
Remove ads
Кар’ера
Распачаў кар’еру ў родным горадзе Мальмё. У 2004 годзе пачаў гуляць за Ювэнтус і адразу трапіў у намінацыю на брыльянтавы мяч як найлепшы гулец сьвету[11].
У сьнежні 2019 году кантракт Златана Ібрагімавіча з Лос-Анджэлес Гэлаксі скончыўся[12]. Напрыканцы 2019 году падпісаў кантракт зь Мілянам да канца сэзона з магчымасьцю працягу яшчэ на год[13].
Дасягненьні
«Аякс»:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2002, 2004
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў па футболе: 2002
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў па футболе: 2003
«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі: 2005, 2006
«Інтэрнацыянале»:
- Чэмпіён Італіі: 2007, 2008, 2009
- Уладальнік Супэркубка Італіі па футболе: 2006, 2008
«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2010
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі па футболе: 2009, 2010
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2009,
- Пераможца клюбнага чэмпіяната сьвету: 2009
«Мілян»:
- Чэмпіён Італіі: 2011, 2022
- Уладальнік Супэркубка Італіі па футболе: 2011
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі: 2013, 2014, 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Францыі: 2015, 2016
- Уладальнік Кубка францускай лігі: 2014, 2015, 2016
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2013, 2014, 2015
«Манчэстэр Юнайтэд»
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2017
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2016
- Пераможца Лігі Эўропы УЭФА: 2017
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads