Супрасьля (рака)

рака ў Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Супрасьля (рака)
Remove ads

Супрасьля (раней вядомая як Спрасьля; польск. Supraśl) — рака ў Польшчы, прыток Нарава. Цячэ праз Падляскае ваяводзтва. Даўжыня 93,8 км, плошча басэйну 1,8 тысячы км².

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Remove ads
Remove ads

Асноўныя прытокі

  • Правыя: Слоя, Сокальда, Чорная, Дзернякоўка, Грыбоўка
  • Левыя: Плоская, Пільніца, Белая

На рацэ

Агульныя зьвесткі

Пачатак бярэ ў багнах на поўнач ад вёскі Тапалянаў. У вышнявіне спачатку цячэ на ўсход, за местам Міхалова паварочвае на поўнач, дзе цячэ праз Кнышынскую Пушчу і Гарадок. Пачынаючы ад вёскі Пілатаўшчыны паварочвае да паўночнага захаду і праз 30 км перасякае мяжу паміж Сакольскім паветам і Беластоцкім. Далей рака працякае празь месты Супрасьль і Васількаў (дакранаючыся навакольляў Беластоку). Каля 2 км ніжэй за Гарадок, рака стварае каньён праз зону марэнных краявых утварэньняў. Каля 3 км вышэй плыньню ракі ад вёскі Фасты знаходзіцца гаць для абвадненьня лугоў. Упадае ў Нараў каля вёсцы Златарыя.

Thumb
Даліна Супрасьлі

У Супрасьлі ловяцца стронга і харыюс. Рака — крыніца пітнога водазабесьпячэньня аглямэрацыі Беластоку.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads