Тапаляны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тапаляны
Remove ads

Тапаля́ны (па-польску: Topolany, на мясцовай беларускай гаворцы: Тополя́ны[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.

Хуткія факты

Побач зь вёскай працякае рака Супрасьль.

Thumb
Царква Праабражэньня Гасподняга (2 пал. 18 ст.).
Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[3]) з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй і этнічныя беларусы, у большасьці праваслаўныя (прыход Праабражэньня Гасподняга на месцы).

Гісторыя

Тапаляны былі заснаваныя на землях заблудаўскіх маёмасьцяў Радзівілаў праўдападобна на канцы 17 ст., тады таксама была пабудаваная першая царква[2]. Пры вёсцы існаваў асобны фалварак, у якім працавалі тутэйшыя мужыкі. Цікава, што царква стала ўніяцкай толькі на пачатку 18 ст., па рашэньні арандатара фальварку Аляксандровіча (у Заблудаве існаваў праваслаўны манастыр). Тапаляны хутка разьвіваліся ў другой палове 18 ст. — у 1763 г. былі тут 52 хаты, а ў 1809 г. ўжо 73. У выніку канфлікту з францускімі жаўнерамі ў 1812 г. Тапаляны былі спаленыя, а палова жыхараў забітая. Амаль 80% жыхароў Тапалянаў падалося ў бежанства ў Расею ў 1915 г., адкуль вярталіся ажно да 1922 г.[4]. У міжваенны пэрыяд Тапаляны прыналежалі да гміны Заблудаў Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 454 жыхароў (159 палякаў-каталікоў, 289 праваслаўных беларусаў і 6 немцаў-лютэранаў)[5]. У 1932 г. у Тапалянах была заснаваная самастойная праваслаўная парафія (раней тутэйшая царква прыналежала да парафіі ў Заблудаве[6].

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads