Сургут

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сургут
Remove ads

Сургут (па-расейску: Сургут, па-мансійску: Сәрханӆ) — горад у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Сургуцкага раёну Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі. Сургут зьяўляецца найбуйнейшым горадам акругі, адзін зь нямногіх расейскіх рэгіянальных гарадоў, які пераўзыходзяць адміністрацыйны цэнтар свайго суб’екта фэдэрацыі як паводле колькасьці насельніцтва, гэтак і прамысловым, эканамічным і турыстычным патэнцыялам.

Хуткія факты

Горад зьяўляецца важным чыгуначным і аўтатранспартным вузлом. Асновай эканомікі горада ёсьць кампанія ААТ «Сургутнефтегаз». У Сургуце працуюць адны з самых магутных электрастанцыяў сьвету ДРЭС-1 і ДРЭС-2.

Remove ads

Гісторыя

Горад зьяўляецца адным з найстарэйшых сыбірскіх гарадоў. Заснаваны паводле загаду цара Фёдара Іванавіча, выдадзенага 19 лютага 1594 году ваяводзе князю Фёдару Барацінскаму.

Сургут у канцы XVI стагодзьдзя ўяўляў сабой невялікую крэпасьць з двума брамамі, чатырма глухімі й адной праезнай вежамі. У 1596 годзе ў месцы быў пабудаваны гасьціны двор. У XVIIXVIII стагодзьдзях Сургут быў адным з цэнтраў расейскага асваеньня Сыбіры.

Remove ads

Эканоміка

Эканоміка гораду зьвязана са здабычай нафты й перапрацоўкай спадарожнага газу. Найбуйнейшымі нафтагазавымі кампаніямі, штаб-кватэры якіх грунтуюцца ў горадзе, ёсьць ААТ «Сургутнефтегаз», «Газпром трансгаз Сургут», як адна з асноўных складнікаў расейскага «Газпрому», і «Газпром Перапрацоўка».

Таксама ў горадзе разьмешчаныя дзьве буйныя электрастанцыі аб’яднанай энэргетычнай сыстэмы Ўрала, якія працуюць на спадарожным і прыродным газе.

Remove ads

Гарады-сябры

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads