Альмецьеўск

мястэчка ў Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia

Альмецьеўск
Remove ads

Альмецьеўск (па-расейску: Альметьевск, па-татарску: Әлмәт) — горад (ад 3 лістапада 1953) у Расеі. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы Рэспублікі Татарстан, на адлегласьці 265 км ад Казані. Разьмешчаны на левым беразе ракі Зай (прыток Камы)[1]. Зьяўляецца цэнтрам Альмецьеўскага раёну. Утварае гарадзкое паселішча горад Альмецьеўск. Самы вялікі горад у поліцэнтрычнай Альмецьеўска-Бугульмінска-Ленінагорскай аглямэрацыі і цэнтар тэрытарыяльна-вытворчага комплексу Паўднёва-ўсходняй эканамічнай зоны рэспублікі. За 13 км ад гораду разьмешчаная чыгуначная станцыя Альмецьеўская Куйбышаўскай чыгункі. Горад зьяўляецца пачатковым пунктам нафтапровада «Дружба». Колькасьць насельніцтва 141 675 чалавек (ацэнка 2006 году)[2]. Чацьверты паводле колькасьці насельніцтва і значэньня горад Татарстану.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Дакладная дата заснаваньня вёскі Альмецьева не захавалася. Аднак ўэраг ускосных сьведчаньняў дазваляе меркаваць, што гэтая падзея адбылася на мяжы 1720-х — 1730-х. У 1840 годзе пад час апытаньня жыхары Альмецьеўска паведамілі ўладам, што іх паселішча было заснавана за 121 гадоў да гэтага, што значыць у 1719 годзе. У 1831 загадам Арэнбурскага ваеннага губэрнатара ў вёсцы Альмецьеўск стаў праводзіцца кірмаш па продажы зерня. У 1867 годзе Альмецьеўск — цэнтар воласьці, у склад якой уваходзілі 6 вёсак. Ад 1920 году ў складзе Бугульмінскага раёну Татарскай АССР. 10 жніўня 1930 году Альмецьеўск зрабіўся цэнтрам раёну[1]. Пад час Другой сусьветнай вайны ў Альмецьеўскім раёне выяўлена радовічша нафты, таму каля паселішча быў пабудаваны рабочы пасёлак. 3 лістапада 1953 году Загадам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету РСФСР пасёлак ператвораны ў горад.

Remove ads

Клімат

Клімат Альмецьеўску такі ж самы, як і ў Паволжы і ўсёй сярэдняй паласе Расеі. Лета дастаткова цёплае, у асобныя гады даволі сьпякотнае, зіма ўмерана халодная. Сярэдняя тэмпэратура студзеня — каля −10 °C, ліпеня — каля 20 °C.

Больш інфармацыі Кліматычныя зьвесткі для Альмецьеўску, Паказьнік ...

Сярэдняя колькасьць ападкаў за год — каля 500 мм.

Remove ads

Эканоміка

Як і большасьць іншых гарадоў і вёсак паўднёвага ўсходу рэспублікі, горад Альмецьеўск моцна залежыць ад нафтавай прамысловасьці Татарстану. У горадзе разьмечшаная штаб-кватэра нафтаперапрацоўчай кампані АТАТ Tatneft, ад якой горад атрымлівае большасьць бюджэтных даходаў. Акрамя галаўнога офісу ў горадзе разьмешчаныя некалькі структурных падразьдзяленьняў Tatneft.

Транспарт

У горадзе ёсьць аўтавакзал. У Альмецьеўску ходзяць тралейбусы па 4 маршрутах і каля 20 маршрутраў аўтобусаў. Працуюць таксама маршрутныя таксі і звычайныя таксі. Бліжэйшы аэрапорт знаходзіцца ў горадзе Бугульма.

Культура

У горадзе працуюць краязнаўчы музэй, карцінная галерэя, палац культуры «Нефтьче», Альмецьеўскі татарскі дзяржаўны драматычны тэатар. Два кінатэатры. У горадзе разьмешчаныя некалькі тэлекампаній. Адзінае цалкам мясцовае «Жаданае радыё».

Рэлігія

Саборная мячэт пабудаваная ў 1990—1999 гадах. Другая Саборная мячэт пабудаваная ў 1872—1877 гадах. У горадзе ёсьць мусульманскі рэлігійны цэнтар імя Рызы Фахрэтдына, пры якім працуе новая мячэт. З хрысьціянскіх храмаў — Храм іконы Казанскай Маткі Боскай і Храм Божага Нараджэньня ў гонар воінаў, якія загінулі (асьвенчаны ў 2000 годзе).

Спорт

У горадзе створаная хакейная каманда «Нафтавік», якая ў 1998 і 2000 гадах перамагала ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Расеі. Футбольны клюб «Нафтаград». Ад 2002 году выступае спартовая каманда па рэгбі «ALDAN», якая да 2009 году мела назву «Слава». У горадзе разьмешчаныя палац спорту «Юбілейны», дом каратэ, тэніс-сіці.

Гарады-сябры

  • Сургут, Расея
  • Балканабад, Туркмэністан

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads