Сутыкненьне аўтобусаў у Маларыцкім раёне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сутыкненьне аўтобусаў у Маларыцкім раёне — дарожна-транспартнае здарэньне, што адбылася на перасячэньні дарогаў Кобрынь — Маларыта і Берасьце — Макраны ў Маларыцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі. У выніку сутыкненьня мікрааўтобуса «Фольксваген-Каравэла» і аўтобуса «Ікарус» загінулі 7 чалавек і былі параненыя 8 чалавек. Па факце здарэньня была распачатая крымінальная справа па частцы 3 артыкула 317 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь[1].
Remove ads
Храналёгія
23 красавіка ў 13.20 па мясцовым часе кіроўца мікрааўтобуса «Фольксваген-Каравэла» падчас руху па другараднай дарозе праігнараваў знак «Рух без прыпынку забаронены», выехаў на скрыжаваньне і сутыкнуўся з украінскім рэйсавым аўтобусам «Ікарус», які рухаўся па маршруце Ковель — Берасьце. Начальніца аддзяленьня агітацыі і прапаганды ДАІ Берасьцейскага УУС Натальля Сахарчук паведаміла, што:[2]
|
У выніку аварыі на месцы загінулі кіроўца «Фольксвагена» і пяць зь дзевяці пасажыраў. У ліку загінулых трое дзяцей і двое дарослых. З траўмамі рознай ступені цяжкасьці ў Берасьцейскую абласную лякарню шпіталізаваны чатыры пасажыры «Фольксвагена». Сярод іх — дзяўчынка, дзьве жанчыны, а таксама адзін мужчына[2].
У «Ікарусе» ехала сем пасажыраў. Адна зь іх загінула на месцы аварыі. Кіроўца аўтобуса і тры пасажыры шпіталізаваны з траўмамі. Астатнія тры пасажыры рэйсавага аўтобуса не пацярпелі[2].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads