Макраны (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Маларыцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Макра́ны[3] — вёска ў Маларыцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, цэнтар аднайменнага сельсавету. Празь вёску праходзіць магістраль М12 (E85). Ад назвы вёскі паходзіць назва памежнага пераходу дзяржаўнай граніцы з Украінай, які знаходзіцца паблізу.
Remove ads
Гісторыя
За часам Польскай Рэспублікі вёска належала да Палескага ваяводзтва, да 12 красавіка 1928 году была цэнтрам гміны Макраны ў Кобрынскім павеце, пасьля належала да гміны Вялікарыта ў Берасьцейскім павеце.
У канцы верасьня 1939 году ў Макраны адправілі групу раззброеных польскіх ваеннапалонных — маракоў Рачной флятыліі ваеннага флёту. 8 жаўнераў саветы забралі з сабой, а іншых — ня менш за 2 афіцэраў і 16 унтэр-афіцэраў — аддалі ўкраінскім баевікам. Гэтыя забілі палякаў[4] 28 верасьня 1939 году[5]. Аб гэтых падзеях нагадвае помнік, адкрыты ў 1991 годзе[5], хаця зь іншым подпісам.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 669 чалавек
- 1999 год — 751 чалавек
Турыстычная інфармацыя
У вёсцы знаходзіцца прысядзібны парк пры былой сядзібе Райскіх. У паблізу вёскі знаходзіцца помнік прыроды[6].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads