Сха
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сха — рака ў Беларусі, левы прыток Бярэзіны (басэйн Дняпра). Цячэ ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 80 км. Плошча вадазбору 577 км². Выдатак вады ў вусьці 3,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца за 0,5 км на ўсход ад вёскі Міхайлова, вусьце ў месьце Барысаве. Цячэ Верхнебярэзінскай раўнінай. Замярзае ў сярэдзіне — канцы сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік мэліярацыйных каналаў.
Даліна да ўтоку ракі Глініцы невыразная, ніжэй скрынкападобная, шырынёй 0,3—0,4 км, месцамі 1—2 км. Схілы спадзістыя і мерна стромкія (вышыня 15—20 м), парэзаныя ярамі і далінамі прытокаў. Асаблівасьць — шматлікія выхады грунтавых водаў. Абалона двухбаковая, зрэдку чаргуецца па берагах або адсутнічае; шырыня яе ў вярхоўі каля 0,1 км, у месцы ўтоку Неманіцы 0,9 км, у нізоўі зьліваецца з далінай Бярэзіны. Паверхня роўная, месцамі забалочаная і перасечаная мэліярацыйнымі каналамі. У разводзьдзе затапляецца на глыбіню 0,3—0,5 м тэрмінам да 5—10 дзён. Рэчышча ад вытоку на працягу 12,5 км каналізаванае, ніжэй моцназьвілістае, шырынёй 6—12 м. Берагі стромкія і абрывістыя.
Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў пачатку красавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем 1,7 м[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads