Міхайлова (Прыгарадны сельсавет)

вёска ў Прыгарадным сельсавеце Барысаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхайло́ва[3] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 21 км на паўночны ўсход ад Барысава, 92 км ад Менску, ля вытокаў Схі. Рэльеф раўнінны, на поўначы мяжуе зь лесам. Міхайлова ўваходзіць у склад Прыгараднага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Час заснаваньня вёскі невядомы, як і невядома паходжаньне яе назвы. Хутчэй за ўсё, яна зьвязана зь першым гаспадаром і заснавальнікам тутэйшага маёнтку. Менавіта маёнтак у Міхайлове, а не вёска да пачатку ХХ стагодзьдзя адыгрываў у пасяленьні дамінуючую ролю.

Найбольш старое зь вядомых пісьмовае сьведчаньне пра Міхайлова адносіцца да 1800 году. На той час пасяленьне належала Станіславу Тышкевічу. Меўся тут невялікі жалезны завод. У 1830—1840-я гады гаспадаром маёнтку быў Паўлікоўскі. Па стане на 1834 год да яго адносілася 63 прыгонныя селяніны.

Пазьней Міхайлова пераходзіць да Міклашэўскага. Ён землі маёнтку дзеліць паміж сваімі дзецьмі і перадае ім у спадчыну. Па стане на 1876 год адной часткай зямлі валодалі Вікенцій, Фёдар і Фелікс (68 дзесяцін), а другой — Фёдар, Вікторыя і Альбіна (60 дзесяцін). Усе яны ў дакумэнтах узгадваюцца як сяляне-каталікі. Гаспадаркамі кіравалі самі Міклашэўскія.

Па стане на 1908 год у гаспадарскім двары Міхайлова адзначаецца два дамы. У 1917 годзе ён называецца фальваркам.

Паміж вёскай і маёнткам у былыя часы стаяў крыж. Ён быў абсаджаны ялінамі. У часы першай сусьветнай вайны ў Міхайлове зьявіліся кітайцы. Яны капалі зямлю вакол крыжа і знайшлі там чалавечыя косткі. Цяпер невядома, адкуль яны ўзяліся, чаму менавіта ў гэтым месцы яны капалі і што шукалі. І ў рэшце, чые гэта былі косткі?

Хто быў апошнім гаспадаром Міхайлова, дакладна невядома. Вядома, што звалі яго Юзаф. Ён сам працаваў у сваёй гаспадарцы і яшчэ наймаў людзей. У фальварку быў цагляны двухпавярховы панскі дом, шмат розных гаспадарчых будынкаў.

Пасьля падзеяў 1917 году на месцы былога фальварку быў утвораны калгас. Аднак справы ў ім ішлі ня вельмі добра, і ён стаў занепадаць. Панскі дом быў разабраны яшчэ да вайны. Яго рэшткі стаялі да 1950—1960-х гадоў, пасьля чаго былі зьнішчаны.

У Міхайлове цяпер няма ніякіх сьлядоў ад былога фальварку, няма на былым месцы і крыжа.

30 кастрычніка 2009 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Бродаўскага ў Зачысцкі сельсавет[4]. 30 сакавіка 2016 году перададзеная зь ліквідаванага Зачысцкага ў Прыгарадны сельсавет[5]

Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 16 жыхароў
  • 2008 год — 18 жыхароў, 12 гаспадарак[1]
  • 1999 год — 35 жыхароў
  • 1988 год — 61 жыхар
  • 1917 год — 41 жыхар
  • 1897 год — 9 жыхароў

Інфраструктура

Аўтадарогай зьвязана з Барысавам.

Страчаная спадчына

  • Крыж

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads