Сыдні Пуат’е

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сыдні Пуат’е
Remove ads

Сэр Сыдні Пуат’е (па-ангельску: Sidney Poitier; нарадзіўся 20 лютага 1927 году, Маямі, ЗША) — першы амэрыканскі цёмнаскуры актор, які атрымаў «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю (1963).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Маямі ў сям’і багамскіх эмігрантаў, дзяцінства правёў на востраве Кэт і ў Насаў, у ЗША зноў трапіў ў 15-гадовым узросьце. Нягледзячы на ​​моцны багамскі арбітальны акцэнт, Пуат’е здабыў славу найлепшага чарнаскурага актора Амэрыкі, граючы ў такіх пастаноўках, як «Поргі й Бэс». За гэтым рушылі ўсьлед фільмы, у якіх ён граў нароўні зь белымі акторамі (напрыклад, «Скаваныя адным ланцугом» з Тоні Кэртысам, 1959).

Падчас барацьбы нэграў за свае правы Пуат’е стаў першым чарнаскурым акторам, ганарары якога не саступалі заробкам белых («Настаўніку зь любоўю», 1967). У канцы 1960-х гадоў Пуат’е браў удзел у некалькіх фільмах на тэмы расавай нянавісьці й забабонаў («Адгадай, хто прыйдзе да абеду?», «Душнай паўднёвай ноччу»). У 1970-я гады пераважна займаўся рэжысурай. У 1973 годзе ў яго нарадзілася дачка Сыдні Тамія Пуат’е, вядомая дзякуючы ролі ў фільме Тарантына «Доказ сьмерці».

У 1976 годзе ажаніўся з канадзкай акторкай зь летувіска-габрэйскімі каранямі Джаане Шымкус, вядомай дзякуючы ролі Летыцыі Вайс у фільме «Шукальнікі прыгод» Рабэра Энрыка. Пасьля абраньня шлюбам акторка пакінула кінэматограф.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads