Сыма Цянь

кітайскі гісторык і літаратар From Wikipedia, the free encyclopedia

Сыма Цянь
Remove ads

Сы́ма Цянь (па-кітайску: 司馬遷 / 司马迁; нарадзіўся ў 145 ці каля 135 год да н. э. — памёр каля 90 да н. э.) — патомны гістарыёграф дынастыі Хань, пісьменьнік, астраном. Вядомы як стваральнік «Шы-цзі» — грандыёзнай працы, якая апісвае гісторыю Кітая ад мітычных родапачынальнікаў, як то Хуан-дзі, і да сучасных Сыма Цяню часоў. Дзякуючы гэтай працы набыў рэпутацыю бацькі кітайскай гістарыяграфіі, часам яго называюць кітайскім Герадотам[3][4]. Гэты твор стаўся ўзорам для афіцыйнага напісаньня гісторыі для наступных кітайскіх дынастыяў, а таксама для кіраўнікоў Карэі, Віетнаму, Японіі ажно да XX стагодзьдзя[5].

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Сваю працу над «Шы-цзі» працягнуў пасьля сьмерці свайго бацькі, Сыма Тана, унёсак якога ў стварэньні твора цалкам ня вызначаны. Твор быў атрыманы Сыма Цянем у спадчыну ад ягонага бацькі ў 110 годзе да н. э. Абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе, Сыма Цянь у 99 годзе да н. э. быў вымушаны пакінуць імпэратарскі двор, але ён ня скончыў жыцьцё самагубствам, паводле старажытнага звычая, таму што хацеў працягнуць працу па творам.

Пасьля кастрацыі, Сыма стаў першым эўнухам у кітайскай гісторыі, служачы пры гэтым імпэратарскім сакратаром. З тых часоў сталася за норму пры двары мець эўнухаў.

Remove ads

Біяграфія

Цянь паходзіў з старажытнага арыстакратычнага роду Сыма ад ягонай лініі. Бацька Сыма Цяня, Сыма Тань, быў гістарыёграфам пры імпэратары У-дзі. У ягоныя абавязкі ўваходзіла кіраваньне імпэратарскай бібліятэкай і сачэньне за календаром. Пад уплывам бацькі Сыма Цянь ужо да дзесяці гадоў вывучаў старажытныя творы. Ягонымі настаўнікамі былі знакамітыя канфуцыянцы Кун Анго і Дун Чжун-шу. У веку 20 гадоў, пры падтрымцы бацькі, ён выправіўся ў падарожжа па ўладаньнях дынастыі Хань, каб сабраць мясцовыя гістарычныя сьведчаньні, паданьні і легенды. Ягонае падарожжа, якое сталася магчымым дзякуючы палітычнай стабільнасьці дзяржавы, якая ў той час ахоплівала тэрыторыю сучасных правінцыяў Шаньдун, Юньнань, Хэбэй, Цзянсу, Цзянсі і Хунань.

Па вяртаньні яго прызначылі на пасаду суправаджальніка ў імпэратарскія інспэкцыйныя экспэдыцыі. У 110 годзе да н. э., у веку 35 гадоў, Сыма Цянь быў выпраўлены ў ваенную экспэдыцыю супраць заходніх «барбараў», але вестка пра сьмяротную хваробу бацькі змусіла яго вярнуцца ў сталіцу. Сыма Тан даў наказ сыну скончыць свае гістарычныя дасьледаваньні. Сыма Цянь узяўся за гэтую працу ў 109 годзе да н. э. У 105 годзе да н. э. ён быў абраны адным з навукоўцаў, закліканых да распрацоўцы каляндарнай рэформы. Як уплывовы дзяржаўны службовец, ён таксама выконваў абавязкі імпэратарскага дарадцы.

У 99 годзе да н. э. Сыма Цянь быў уцягнуты ў судовую справу супраць Лі Ліна і Лі Гуанлэ, двума генэраламі, абвінавачанымі ў няўдачы ў кампаніі супраць хюну. Сам імпэратар выступіў у якасьці абвінаваўцы, і Сыма Цянь, адзіны з усяго афіцыйнага корпуса, адважыўся прагаласаваць у абарону абвінавачаных. За гэта імпэратар абвесьціў Сыму сьмяротны вырак. У якасьці альтэрнатывы, згодна з законамі таго часу, асуджанаму прапаноўваўся выкуп або кастрацыя. Празь недахоп грошай, пакутуючы ад сораму Цянь абраў апошні варыянт.

Эўнух і імпэратарскі сакратар

У 96 годзе да н. э. Сыма Цянь быў вызвалены з-за кратаў і прызначаны на больш высокую пасаду, чым раней, фактычна заняўшы пасаду імпэратарскага сакратара. Ён адказваў за прыём справаздачаў да манарха і складаньне ўказаў. Цянь стаўся першым эўнухам у гісторыі, які заняў гэтую пасаду. Пазьней пры імпэратарскім двары стала традыцыяй прызначаць кастратаў сакратарамі. Пра далейшае жыцьцё Цяня мала што вядома. Ён памёр паміж 90 і 85 гадамі да н. э.

Магіла і легенда пра сваякоў

Магiльня і храм Сыма Цяня месьціцца ў Чжычуані раёну Ханьчэн правінцыі Шэньсі[6]. Там таксама шануецца месца, дзе раней стаяў сямейны маёнтак Сымаў.

Мясцовая легенда распавядае, што пасьля прысуду Сыму Цяню, выкліканаму ягонаму заступніцтву Лі Ліна, ягоныя сваякі зьмянілі свае прозьвішчы, каб пазьбегнуць перасьледу з боку імпэратара. Зьмены тычыліся напісаньня сымбаляў у прозьвішчы Сыма (司马). Некаторыя дадалі адную рыску да сымбалю «сі» (司), ператварыўшы яго ў «тун» (同). Іншыя дадалі ключ «бін» да герогліфа «ма» (马), ператварыўшы яго ў «фэн» (冯). Сёньня мясцовыя жыхары з прозьвішчамі «Тун» і «Фэн» лічацца нашчадкамі сваякоў вялікага гісторыка.

Remove ads

Спадчына

Thumb
Першая старонка «Шы-цзі».

Інавацыя гістарыяграфічнага падыходу Сыма Цяня палягае на тым, што ён выходзіць з рамкі традыцыі «прыдворнай» гісторыі дынастычнага характару. Гэтая форма склалася яшчэ да яго і, вядома, працягвала існаваць. Афіцыйная гісторыя дынастыі Хань была складзеная Бань Гу ў I стагодзьдзі. Яна распрацаваная паводле дынастычнага прынцыпу і перасьледуе больш вузкія задачы.

Сыма Цянь жа імкнуўся зразумець лёгіку ўзьлёту і падзеньня дынастыяў і растлумачыць прынцып існаваньня Паднябеснай імпэрыі. З пункту гледжаньня кампазыцыі, «Гістарычныя запісы» ёсьць складанай працай. Матэрыял некаторых разьдзелаў разьмеркаваны з улікам храналягічнай пасьлядоўнасьці, а іншыя часткі выкарыстоўваюць тэматычнае разьбіцьцё і ўтрымліваюць разьдзелы паводле музыцы, абрадах, календарах, вераваньнях, эканоміцы, а таксама падрабязныя біяграфіі дзеячоў. Сярод іх, напрыклад, першыя вядомыя біяграфіі Лао-Цзы і Канфуцыя. «Шыцзі» была прыватным гістарычным дасьледаваньнем, але не афіцыйнай хронікай, і гэта дазволіла аўтару выкарыстоўваць больш лёгкую форму і маляўнічую мову, якая была пакінутая нашчадкам найвышэйшым узорам мастацкага маўленьня.

Акрамя «Шы-цзі» аўтар таксама стварыў 8 одаў, то бок твораў у жанры «фу», якія былі запісаныя ў «Ханьшу». Найбольш вядомая сярод іх — «Пра няшчасьце сумнага навукоўца». Унукам Сыма Цяня быў дзяржаўны дзяяч і паэт Ян Юнь. У гонар Сыма Цяня названы астэроід 12620 Сымацянь.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads