Сырніца

гаспадарчае памяшканьне для складваньня і прасушваньня сыру From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сырніца (сырнік, сырня) — гаспадарчае памяшканьне для складваньня і прасушваньня сыру.

Хуткія факты Падкляса ад, Прызначэньне ...

Асабліва пашыраным на Беларусі будаўніцтва сырніц было ў другой палове XVIII ст. у час уздыму сельскагаспадарчай вытворчасьці. У ХІХ ст., аднак , вытворчасьць сыру ў фальварках прыходзіць у заняпад, памяншаецца колькасьць сырніц, яны мяняюць сваё прызначэньне (прыкладам пераўтвараюцца ў сьвірны). У пачатку ХХ ст. сырніцы амаль не сустракаюцца. Да сёньняшняга часу больш-менш ў нязьменным стане захавалася сырніца ў в. Сітцы Докшыцкага раёну.

Remove ads

Архітэктура сырніцы

У залежнасьці ад аб’ёмнага вырашэньня сырніцы можна падзяліць на два тыпы:

  • з адкрытым ніжнім ярусам,
  • з закрытым ніжнім ярусам (у гэтым выпадку пад сырніцай рабілі дадатковае гаспадарчае памяшканьне).

Сырніцы з адкрытым ніжнім ярусам узводзілі на слупах. У залежнасьці ад памеру збудаваньня іх магло быць ад 1 да 12, аднак найбольш распаўсюджаннымі былі сырніцы на 4-ох слупах. Гэтыя слупы фарміравалі наверсе каркас, які або абшывалі дошкамі, або ўпускалі дошкі ў паз слупоў. Лёгкая канструкцыя стварала выдатныя магчымасьці для прасушваньня сыру, бо між няшчыльна зьбітымі дошкамі магло цыркуляваць паветра. Звонку на другі паверх вяла спэцыяльная лесьвіца або драбіна.

У сырніцах другога тыпу на першым паверсе маглы месьціцца камора або малочнік. Характэрным элемэнтам сырніц была галерэя на ўзроўні другога паверха, пад напускным дахам якой сушылі сыры. Яна магла рабіцца або на вонкавых слупах, або на выпускных бэльках.

Інтэр’ер сырніц быў вельмі просты і складаўся з драўляных паліц для сушкі сыра. У выпадку, калі ў сырніцы меўся яшчэ й малочнік, тут маглі ставіцца гарнцы, маслабойкі, цэбры і інш.

Remove ads

У літаратуры

У 1834 годзе Адам Міцкевіч згадваў сырніцу ў сваёй паэме «Пан Тадэвуш»[1]:

Старая сырніца, ў зруб складзеная рэдкі
З брусоў скрыжованых, падобная да клеткі.
У ёй сьвяцілі копы сыраў яснай бельлю,
А навакол на ветры сохлі зьвязкі зельля:

Валошак, чабару, рамонку і шалфею
Лячэбныя Вайшчанкі (на зіму трафеі).
Уверсе меў будынак сажні тры з паловай,
А ўнізе на калодзе ўсьпёрты быў дубовай,

Як буслава гняздо. Той слуп ужо крышыўся,
Падгніў ад старасьці і значна нахіліўся.

 Адам Міцкевіч, паэма «Пан Тадэвуш»

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads