Сьвятавіт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сьвятавіт
Remove ads

Сьвятавіт (Сьвентавіт, Сьветавіт) — паганскае боства ў заходнеславянскай міталёгіі. Ушаноўваўся як бог вайны і дастатку, увасабляў першасную творчую сілу, сьвятасьць сьвятла й жыцьця[1]. Выяўляўся ў выглядзе чатырохгаловага або чатырохтварага ідала. Атрыбуты Сьвятавіта — белы конь, меч і копʼі[2].

Thumb
Сучасная выява Сьвятавіта на месцы былога капішча на востраве Ругене

У горадзе Арконе на востраве Ругене (цяпер Нямеччына) знаходзіўся культавы цэнтар Сьвятавіта — чатырохслуповая бажніца-сьвяцілішча (разбураная ў 1168 годзе)[2].

У 1585 годзе навукоўца з Ростаку Давід Хітрэй (David Chytraeus) адзначыў умураваны ў адзін з касьцёлаў вострава Ругену камень Сьвятавіта (Swantevit), якога «жыхары Ругену цяпер называюць Вітальдам»[a][3].

У 1848 годзе ў рацэ Збручы (левы прыток Днястра) каля вёскі Лычкаўцаў (цяпер Тарнопальская вобласць, Украіна) знайшлі Збруцкі ідал, які меў выявы Рода і Сьвятавіта ды іншых падпарадкаваных ім паганскіх бостваў[1].

Remove ads

Заўвагі

  1. ням. «den die Rügener jetzt Witold nennen»

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads