Вітаўт (імя)
мужчынскае асабовае імя (Vytautas) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вітаўт (Віталт, Вітаўд, Віталд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне

Вітаўт — імя балцкага, літоўскага паходжаньня, у якім вылучаюць другую аснову taut-, зьвязаную з літоўскім tauta "народ"[1] і вельмі папулярную ў старабалцкім (літоўскім, прускім) іменьніку[2].
Значэньня другой асновы не вылучаюць, абмяжоўваючыся назіраньнем, што асновы тыпу Vai-, Vei-, Vy- знаходзяцца ў аблаўтных дачыненьнях (чаргаваньне карнявых галосных), даўніна чаго ўзыходзіць да індаеўрапейскіх часоў[3].
Remove ads
Германская вэрсія
Шэраг нямецкіх аўтараў сьцьвярджаў, што імя князя літоўскага Вітаўта павінна мець германскае паходжаньне[4][5]. Гэтую вэрсію падтрымлівае дасьледчык А. Дайліда[6]. Паводле А. Дайліды, іменная аснова -віт- (імёны ліцьвінаў Віцень, Вітарт, Бутавіт; германскія імёны Wittenus, Witard, Botwith) паходзіць ад гоцкага wit 'веда, розум, закон'[7], старасаксонскага witan 'ведаць' або ад асновы -від-[8], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[7]. А. Дайліда сьцьвярджае, што імя Вітаўт складаецца з асноваў -віт- і -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтвін, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis), якая паходзіць ад гоцкага þiuda[9], германскага þeudo[10] 'род, народ'[11], таму імя Вітаўт азначае «мудрасьць роду»[6]. Адзначалася старажытнае германскае імя Teudwit (Teud-wit)[12]. На тоеснасьць імя Вітаўт з германскім імём Witold (Witolt) зьвяртае ўвагу польскі лінгвіст Юзэф Рэчэк(d). Ён жа зазначае, што германскія імёны на -old (або -аld) бытавалі ў Польшчы яшчэ ў XIII—XIV стагодзьдзях[13].
Remove ads
Меркаваньні беларускіх гісторыкаў
Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» супастаўляе імя Вітаўт з наступнымі адпаведнікамі: чэска-мараўскімі Вітаслаў (князь у Мараўскай дзяржаве) і Вітка, германскімі Віта і Вітас (Вітус). Тым часам грамата Жыгімонта Кейстутавіча ўпамінае сьведку Віту Радчынскага[14]. Павал Урбан зьвяртае ўвагу на тое, што значэньне «народ» напраўду мелі германскія словы theud, teuto, touto, teut і падобныя, тым часам летувіскае tauta ад пачатку ўжывалася ў значэньні «зямля», «краіна» народу (гэта не адпавядае рэчаіснасьці). З улікам азначэньня першай часткі імя праз даволі пашыраныя ў тагачаснай Эўропе лацінскія словы (vita, vi, vices і падобныя), якія маюць грэцкія, кельцкія і, урэшце, індаэўрапейскія аналягі і азначаюць «сілу», «жыцьцё», «жыцьцёвую сілу», імя Вітаўт значыла, відаць, «Сіла народу»[15]. Аналягічныя тлумачэньні прыводзіць і гісторык беларускай літаратуры Алесь Бразгуноў (таксама не зьяўляецца прафэсійным лінгвістам)[16]. З нагоды летувіска-балтыйскіх этымалёгіяў імя Вітаўт[a] ды іншых імёнаў вялікіх князёў літоўскіх гісторык Уладзімер Арлоў зьвяртае ўвагу на тое, што летувіскіх формаў гэтых імёнаў («Вітаўтас», «Альгірдас» і пад.) немагчыма знайсьці ані ў замежных, ані ва ўласных дакумэнтах Вялікага Княства Літоўскага[24].
Цікавыя назіраньні
Навукоўца з Ростаку Давід Хітрэй (David Chytraeus) у 1585 годзе адзначыў умураваны ў адзін з касьцёлаў вострава Ругену камень Сьвятавіта (Swantevit), якога «жыхары Ругену цяпер называюць Вітальдам»[b][25].
Летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt) зьвяртае ўвагу на тое, што сярод паноў Малдаўскага княства пашырылася імя Витолтъ (цалкам адпаведнае германскаму Witolt), якое прыйшло ў Малдову не зь Вялікага Княства Літоўскага. Прытым гэтая форма імя ў малдаўскім пісьменстве адзначаецца раней за яе зьяўленьне ва ўкраінскім пісьмовых крыніцах[26].
Remove ads
Гістарычныя формы
Вядомыя іменныя формы Vitolt, Witoltus[27], Witolt[28], Vitalta[29], Witald[30][31], Vitaut[30], Vittaut[32], Witold[33].
У гістарычных крыніцах сустракаюцца наступныя варыянты імя: Wytoutd, unsir son (29 верасьня 1379 году)[34]; Витовтъ (1382[35], 1383[36], па 1389[37], 1392—1429[38], 1393[39], 2 ліпеня 1396[40], 1396—1413[41], 1398[42], 6 сакавіка 1399[43], 3 красавіка 1399[44], 20 траўня 1407[45], 1 траўня 1429 году[46]); Alexander alias Witoldus (11 верасьня 1387, 22 верасьня 1421[47], 27 верасьня 1422[48], 28 сьнежня 1429 году[49]); Мы Александръ, або Витовть (1 ліпеня 1388 году)[50]; Witoldus (1388[51], 1400[52], 1401[51], 1402[52], 1403[51], 1409[52], 1416[52], 1421[52] гады); Мы Александръ, або Витолдъ (18 чэрвеня 1389 году)[53]; Витольтъ (1389 год)[54]; Витолт (1393—1430[55], 1411—1422[56], 1440—1492[57], 1463—1476[58], 1477—1484 гады[59]); Allexander alias Witoudus (13 студзеня 1407[60], 18 кастрычніка 1415 году[61]); Allexander alias Wytoud (23 траўня 1409 году)[62]; Witoudus (1409, 1416, 1420)[63]; Witaudus (1409 год)[64]; Сам Александер Витовтъ (10 кастрычніка 1416 году)[65]; Alexander alias Witawdus (1417, 1429, 1430 гады[66]); Alexander alias Witholdus (1 траўня 1425[67], 10 лістапада 1430 году[68]); hertzogk Wytoldt (2 лютага 1427 году)[69]; Wytolth… Wytoldus (De magna strage)[70]; князя Юрья Витовтовича[71], Витовтъ Кестутьевичь[72] (Наўгародзкі чацьверты летапіс); князя Юрія Витовтовича[73], Витовтъ Кестутіевичь[74], Витовтъ Кестутьевичь[75] (Сафійскі першы летапіс); при великомъ князи Витолте… Витолта грамота… Витовте (11 сакавіка 1447 году)[76]; Витовъту Кирдвидовичу три чоловеки (9 лістапада 1449 году)[77]; Stanislaus Witoutowicz (1451 год)[78]; Богдану Витовътовичу (23 лістапада 1486 году)[79]; великом князи Витолде… Витолда… Витолде (XV ст. паводле выпісу 16 кастрычніка 1624 году)[80]; Witolt… Witowt… woysko Witoldowo (Хроніка Быхаўца)[81]; люди… у Томиловичох над рекою Березыною… а Витовъта з братом его а Олизаром (27 лістапада 1517 году)[82]; люди… Степанъ Витовтович (16 ліпеня 1521 году)[83]; пана Богдана Станевича а пана Воитъка Якубовича Витовътовичовъ (28 лютага 1520 году)[84]; Витовтъ Оксеновъ (12 ліпеня 1560 году)[85]; Собестьянъ Станиславовичъ з Витовтовичъ (1567 год)[86]; на мещанина Ромикгольского… на Юся Витовтовича (5 лютага 1585 году)[87]; привилеи… князя Витолта (31 кастрычніка 1593 году)[88]; Витолт… до Витолда (Хроніка літоўская і жамойцкая)[89]; Witowtowa od domu… Witowta Siruna wymarł (20 лістапада 1604 году)[90]; от князя великого Витолъта (9 чэрвеня 1614 году)[91]; Anastazia Łuczanicka Witołtowiczowa (19 чэрвеня 1660 году)[92]; panne Katherzyne Witoltowiczownę… Witołtowiczowną (19 чэрвеня 1665 году)[93]; z p. Janem Witowtowiczem[94], a p. Janem Witołtowiczem[95] (1701 год); для пана Витовта, хоронжого… Витовта… Витовту (1710 год)[96]; Symon Wituld (1825 год)[97]. Прытым ва ўласных нямецкамоўных дакумэнтах вялікага князя Вітаўта[c] лацінская трансьлітэрацыя яго імя адпавядае старабеларускаму напісаньню: ням. Wir Witowd von gotis gnaden herczog czu Littouwe <...> Wir Witovt von gotes gnaden grosfurste zu Littowen etc. <...> Wir Alexander, andirs Wytowt, von Gots ganden grosfurste zu Littawen etc. — ст.-бел. Мы великии князь Витовт[99].
Remove ads
Носьбіты
- Вітаўт (каля 1303—1336) — князь троцкі, бацька Юрыя Вітаўтавіча
- Вітаўт (1350—1430) — вялікі князь літоўскі (1392—1430)
- Вітаўт Гердзівідавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1449 годзе
- Станіслаў Вітаўтавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1451 годзе
- Багдан Вітаўтавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1486 годзе
- Багдан Станевіч і Войтка Якубавіч Вітаўтавічы — літоўскія баяры, якія ўпамінаюцца ў 1520 годзе
- Вітаўт Аксенаў — аршанскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1560 годзе
- Вітальд Аранскі — берасьцейскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1618 годзе[100]
- Бэнэдыкт Бальтазар Вітальдовіч Сарока — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, скарбнік ашмянскі ў 1691—1698 гадох[101]
- Вітаўт (Бітаўт) — магілёўскі харунжы, які ўпамінаецца ў 1710 годзе
- Марцін Вітальд Александровіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, харужы браслаўскі (каля 1792—1795)[102]
- Вітаўт Кіпель (1927—2022) — беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык
- Вітаўт Мартыненка (1959—2016) — беларускі журналіст, пісьменьнік
- Вітаўт Рамук (1914—2010) — дзяяч беларускай дыяспары ў Чыкага
- Вітаўт Руднік (нар. 1969) — беларускі журналіст і грамадзкі дзяяч
- Вітаўт Тумаш (1910—1998) — беларускі грамадзкі дзяяч, лекар, скарыназнаўца
- Вітаўт Стаповіч (1939—2019) — беларуска-польскі грамадзка-палітычны дзяяч, адзін з заснавальнікаў Беларускага культурнага таварыства «Хатка» ў Гданьску.
- Вітаўт Чаропка (нар. 1961) — беларускі пісьменьнік
- Вітаўт Чыж (1884—1939) — беларускі грамадзкі дзяяч, этнограф, крытык і публіцыст
З XV ст. прыдомкам Вітальд (Бітаўт[103]) карыстаўся шляхецкі род Александровічаў гербу ўласнага[104].
Вітаўты (Wittowt) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Падляскага ваяводзтва[105].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася каралеўскае сяло Віталцева (Витолтево) каля Шаўляў[106].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Вітаўцы, у гістарычнай Прусіі — Вітулты.
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
- У рэчышчы палітыкі летувізацыі зьявіліся тлумачэньні імя Вітаўт (лет. Vytautas) ад летувіскіх словаў vyti 'гнаць, даганяць' або išvydo 'ён убачыў' (форма дзеяслова ў трэцяй асобе мінулага часу, тым часам у інфінітыве išvysti 'убачыць' і аснове цяперашняга часу išvyst- гэтага ж дзеяслова няма спалучэньня vyd-[17]) і tauta 'народ'. Аднак гэтыя тлумачэньні ня маюць ніякага сэнсу, бо ў балтыйскіх мовах азначэньне заўсёды мусіць стаяць перад азначаным словам. Адпаведна, азначаным словам мае быць «народ», якое ні пры якіх азначэньнях ня можа быць імем чалавека, таму падобныя імёны для летувісаў — чужыя[18]. Пагатоў слова tauta з значэньнем 'народ' упершыню фіксуецца толькі ў слоўніку 1848 году, ранейшае яго значэньне сярод прускіх летувісаў было 'зямля, краіна' або часьцей 'нямецкая зямля, нямецкая краіна'[19]; пра няведаньне летувісамі слова tauta з значэньнем 'народ' яшчэ ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя сьведчаць пададзеныя ў 1846 і 1850 гадох тлумачэньні імя Вітаўт як «паганяты, бягун»[20][21] або «той, хто можа дагнаць»[22] — ідэнтычныя тлумачэньням імя Віцень (усе гэтыя тлумачэньні народжаны на Віленшчыне лінгвіст Уладзіслаў Юргевіч вызначыў як «кур’ёзныя»)[23]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads