Сьвята-Траецкая царква (Вялікая Сваротва)

праваслаўны храм у Вялікай Сваротве (Баранавіцкі раён Берасьцейскай вобласьці Беларусі) From Wikipedia, the free encyclopedia

Сьвята-Траецкая царква (Вялікая Сваротва)
Remove ads

Сьвя́та-Трае́цкая царква — праваслаўны храм на ўскраіне вёскі Вялікая Сваротва (Баранавіцкі раён; пры выезьдзе на вёску Моўчадзь), помнік архітэктуры клясыцызму XIX стагодзьдзя. Адзіная ў сучаснай Беларусі царква трохвугольнай у пляне формы. Уваходзіць у сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Праваслаўны храм
Сьвята-Траецкая царква
Thumb
Царква ў 2009 годзе
КраінаБеларусь
ВёскаВялікая Сваротва
Каардынаты53°22′24″ пн. ш. 25°46′2″ у. д.
КанфэсіяРасейская праваслаўная царква
ЭпархіяПінская япархія 
Архітэктурны стыльклясыцызм
Дата пабудовы1823 год
Статусахоўваецца дзяржавай
Сьвята-Траецкая царква на мапе Беларусі ±
Thumb
Сьвята-Траецкая царква
Сьвята-Траецкая царква
Thumb
Сьвята-Траецкая царква
Сьвята-Траецкая царква
Сьвята-Траецкая царква на Вікісховішчы
Remove ads

Гісторыя

Першая драўляная царка ўзьведзеная ў ХVIII стагодзьдзі. Новы храм з бутавага каменю і цэглы пабудаваны ў 1823 годзе на сродкі памешчыка Незабытоўскага. У 1886 годзе пастаўленая царкоўнапрыходзкая школа. Падчас Другой сусьветнай вайны царква была спаленая. Аднаўленьне пачалося ў 2006 годзе. Канец аднаўленьня — 2007 год. Перад храмам пастаўленая мураваная арачная брама.

У 2016 годзе царква ўключаная ў сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі[1].

Remove ads

Архітэктура

Царква ўяўляе сабой цэнтрычнае 3-вугольнае ў пляне 2-яруснае збудаваньне з шатровым верхам і макаўкай. Вуглы вылучаныя калёнамі і руставанымі лапаткамі, восі граняў па ярусах — арачнымі аконнымі праёмамі з глыбокім адхіламі ў сьценах (таўшчыня 1 м). Унутры заля перакрытая плоскай стольлю. У 1868 годзе ўстаноўлены іканастас сьветла-блакітнай афарбоўкі на 13 абразоў.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads