Сьвятоўскі сельсавет (Жлобінскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Кіраўскі сельсавет, Сьвятоўскі сельсавет . Сьвятоўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Сьвятое.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

21 жніўня 1925 году Сьвятоўскі сельсавет заснавалі ў складзе Гарадзецкага раёну Бабруйскай акругі БССР. Цэнтар — вёска Сьвятое. 4 жніўня 1927 году перадалі ў склад Рагачоўскага раёну. Ад 20 лютага 1938 году ў складзе Гомельскай вобласьці. 20 красавіка 1939 года цэнтар сельсавету перайменаваны ў вёску імя Кірава, а сельсавет — у Кіраўскі[1]. Ад 29 красавіка 1950 году сельсавет у складзе Жлобінскага раёну. 4 студзеня 2002 году ў склад Сьвяцкага сельсавету з Шапілаўскага сельсавету трапілі 6 вёсак: Асінаўка і Бабоўка, Баршчоўка і Даліна, Лугавая Вірня і Падлесьсе).

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 2216 чалавек[2], зь іх 84,9 % — беларусы, 10,2 % — расейцы, 3,6 % — украінцы[3].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads