Сьвіна
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьвіна́ — рака ў Гарадоцкім, Полацкім і Шумілінскім раёнах Віцебскай вобласьці, правы прыток ракі Обалі (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 24 км. Плошча вадазбору 360 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6‰.
Выцякае з возера Малое Белае за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Прудок Гарадоцкага раёну, цячэ праз возера Ласосна, вусьце за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Казьяны Шумілінскага раёну. Цячэ паўночна-ўсходняй часткай Полацкай нізіны, лясістай мясцовасьцю. Прымае прытокі з 47 азёраў, якія займаюць каля 14% вадазбору[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads