Обаль (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
О́баль — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Дзьвіны. Цячэ ў Віцебскай вобласьці. Даўжыня 148 км. Плошча вадазбору 2690 км². Выдатак вады ў вусьці 19,4 м³/с. Агульны спад ракі 55 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
- Правыя: Сьвіна, Ценіца, Глыбачка
- Левыя: Чарнуйка, Чарнаўка, Чарняўка, Выдрыца, Усыса, Будавесьць
На рацэ
- Мястэчка: Обаль
- Вадасховішча: Ключагорскае
- ГЭС: Ключагорская (закінутая)
Агульныя зьвесткі
Выцякае з возера Езярышча каля мястэчка Езярышча, цячэ Гарадоцкім і Шумілінскім раёнамі ў межах паўночна-заходняй часткі Гарадоцкага ўзвышша і паўночна-ўсходняй часткай Полацкай нізіны. Вусьце за 1 км на паўднёвы захад ад вёска Новых Гаранаў Полацкага раёну.
Даліна пераважна трапэцападобная, шырынёй 300—600 м (найбольшая 2,5 км паміж вёскамі Малым Цешавам і Канавалавам Гарадоцкага раёну); у вярхоўі невыразная. Абалона двухбаковая, чаргуецца па берагах, месцамі яе няма; шырыня абалоны да ўтоку ракі Сьвіны 400—800 м, ніжэй 100—200 м. Рэчышча зьвілістае, шырынёй 8—20 м у верхняй плыні, 20—40 м у сярэдняй, 25—30 м у ніжняй.
Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя каля мястэчка Обалю ў 1-й дэкадзе красавіка, сярэдняя вышыня над межаньню 4,6 м, найбольшая 7,3 м (1956). Замярзае ў канцы 1-й дэкады сьнежня, крыгалом у пачатку красавіка. Веснавы ледаход 4 дні. Рака зарэгуляваная Ключагорскім вадасховішчам[1].
Вадазбор разьмяшчаецца на паўднёва-заходніх схілах Невельска-Гарадоцкіх вышыняў, толькі ніжняя частка яго ўваходзіць ў Полацкую нізіну. Рэльеф сярэдне- і дробнаўзгорысты, паніжэньні забалочаныя або занятыя азёрамі. Азёры невялікія, найбольшае — возера Коша. Лясы мяшаныя, сустракаюцца невялікімі масівамі[2].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads