Шумілінскі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шумі́лінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтры Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,7 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 17 808 чалавек[1]. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Шуміліна. Мяжуе з Полацкім, Гарадоцкім, Бешанковіцкім, Віцебскім і Вушацкім раёнамі. Да 13 лістапада 1961 году называўся Сіроцінскім.
Remove ads
Прырода
Паверхня раёну пераважна раўнінная. Большая частка раёну знаходзіцца ў межах Полацкай нізіны, усходняя і паўднёва-ўсходняя — у межах Гарадоцкага ўзвышша. Агульны нахіл паверхні з усходу на захад. 85 % тэрыторыі на вышыні 130—150 м. Найвышэйшы пункт 177 м (за 2 км на поўнач ад вёскі Лескавічы), найбольш нізкая адзнака 110 м (урэз Дзьвіны). У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да паўночна-ўсходніх схілаў Беларускай антэклізы. Сучасная паверхня складаецца з паазерскіх марэнных і азёрна-ледавіковых адкладаў. Ніжэй залягаюць утварэньні сожаўскага, дняпроўскага, месцамі бярэзінскага зьледзяненьняў. Агульная магутнасьць тоўшчы антрапагенавых адкладаў 50—80 мэтраў.
Карысныя выкапні: торф, цагляная гліна, жвір, будаўнічы пясок. У складзе сельскагаспарадчых угодзьдзяў пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы і дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы. Паводле мэханічнага складу глебы пераважна сугліністыя і супясчаныя.
Найбольшая рака Дзьвіна з прытокамі Обаль (з Усысай і Чарнаўкай) і Сечна. Гушчыня прыроднай рачной сеткі 0,45 км/км². Азёры на тэрыторыі Шумілінскага раёну: Будавесьць, Віцір, Гародна, Дабееўскае, Заронаўскае (Заронава), Княжно́, Круглік, Лезьвінка, Лескавічы, Мошня, Разван, Расалай, Сасноўскае, Сосна (Міхалова), Бубальскае, Хвоя і іншыя.
На тэрыторыі раёну знаходзіцца геалягічны помнік прыроды Вялікі камень. Лясныя ўчасткі разьмяркоўваюцца па раёне нераўнамерна, больш у паўночнай і паўночна-заходняй, менш у паўднёва-ўсходняй частцы. У складзе лясоў хвоя, бяроза, елка і інш.
Ад 1960 году на паўночным захадзе раёну месьціўся Казьянскі заказьнік, чыя плошча на 2022 год перавышала 284 кв.км.
Remove ads
Насельніцтва
Гаспадарка
Найбольшыя прадпрыемствы: СП «Вежа», ДРБУП-204, ААТ «Малако», Обальскі керамічны завод, Торфапрадпрыемства імя Даўмана, ААТ «Шумілінскі льнозавод» і ДЛГУ «Шумілінскі лясгас». Сельская гаспадарка раёну спэцыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, вытворчасьці зерня і льну.
На сакавік 2012 году больш за 3300 сем’яў мелі ўласныя падсобныя гаспадаркі. На ўласных падворках было 717 кароваў. У 2000 годзе на прыватных падворках налічвалася больш за 3400 кароваў. У 2011 годзе на прыватных участках сабралі каля 95% ураджаю бульбы і 98% гародніны. Удзельная вага тавараў з уласных падсобных гаспадарак у агульным аб’ёме сельскагаспадарчых вырабаў раёну склала 30%[6].
Адукацыя
На 2012 год у раёне было 9 сярэдніх, 3 базавыя, 1 пачатковая, 4 сярэднія школы-сады, 2 базавыя дзіцячыя сады-школы, 3 пачатковыя дзіцячыя сады-школы, Шумілінская раённая гімназія, у якіх навучалася 2733 навучэнцы. У Обальскай СШ і СШ № 1 Шуміліна працавалі 8 гімназічных і 3 ліцэйскія клясы.
Славутасьці
У межах раёну на ўліку стаялі 108 помнікаў гісторыі і культуры, у тым ліку 14 помнікаў археалёгіі (7 зь іх рэспубліканскага значэньня), 3 помнікі архітэктуры, 91 помнік гісторыі (22 зь іх рэспубліканскага значэньня).
Ураджэнцы
- Даніла Васілеўскі (1889, в. Новае Сяло — 1963) —рэпрэсаваны беларускі краязнавец, гісторык, літаратуразнавец
- Іван Віткоўскі (1888—1937) — гісторык
- Эўфрасіньня Зянькова (1923—1984) — падпольніца, герой Савецкага Саюзу (1958)
- Аркадзь Лапо (1904—1983) — навуковец-расьлінавод, акадэмік Акадэміі навук БССР
- Мікалай Ласкуноў (1911—1945) — вайсковец, герой Савецкага Саюзу (1945)
- Алег Салтук (1946—2015) — паэт і перакладнік, ляўрэат прэміі «Залаты Купідон» (2011)
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads