Сьвіран у Беніцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьвіран у Беніцы — страчаны помнік архітэктуры і гаспадарчай пабудовы канца XVIII стагодзьдзя ў вёсцы Беніца Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Належала Коцелам, Абрамовічам, Швыкоўскім. Пабудаваная ў 1779—1781 гг. паводле праекту італьянскага архітэктара Карла Спампані.
Сьвіран | |
Сьвіран у Беніцы | |
![]() Сьвіран у Беніцы, карціна Станіслава Яроцкага (1927 г.) | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Беніца |
Каардынаты | 54°21′05.43″ пн. ш. 26°33′10.18″ у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Аўтар праекту | Карла Спампані |
Заснавальнік | Тадэвуш Коцел |
Дата заснаваньня | другая палова XVIII стагодзьдзя |
Будаваньне | 1779—1781 гады |
Сьвіран у Беніцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Сьвіран у Беніцы |
Remove ads
Гісторыя
Сьвіран быў пабудаваны на замову Тадэвуша Коцела ў 1779—1781 гг. паводле праекту італьянскага архітэктара Карла Спампані адначасова зь сядзібай Коцелаў
Апісаньне
Сьвіран уяўляе сабой аднапавярховы будынак, разьмешчаны насупраць фасада сядзібы, на супрацьлеглым баку вялізнага двара, забудаванага такім жа чынам, што й рэзыдэнцыя спадчыньнікаў. Меў у пляне вузкі прамавугольнік і ганак, які нагадваў парадны портык дома. Праўда, у гэтым выпадку калёны разьмяшчаліся парамі на галоўнай восі й паасобку па баках. Яны трымалі даволі высокую надбудову, у якой разьмяшчаўся мансарда пад гладкім чатырохсхільным дахам. Сьвіран быў упрыгожаны двухчасткавай вежай. Над квадратнай забудовай узвышалася ніжняя частка, закрытая выступовым прафіляваным гзымсам крыху меншая частка з чатырма аркадамі, таксама завершаная выбітным гзымсам і накрытая купалам і шпілямі[1].
- Сьвіран у Беніцы
- Сьвіран у Беніцы (1928 г.)
- Сьвіран. Л. Вычалкоўскі, 1907 г.
- Сьвіран. Л. Вычалкоўскі, 1907 г.
Remove ads
Глядзець таксама
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads