Тадэвуш Коцел

(1736—1799) староста ашмянскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тадэвуш Коцел гербу «Пэлікан» (7 ліпеня 1736, Беніца — 5 лютага 1799, Беніца) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста ашмянскі ў 1772 г., староста маркаўскі ў 1764 г., палкоўнік нацыянальнай кавалерыі, генэрал-маёр войска літоўскага.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Паходзіў са знакамітага роду Коцелаў гербу «Пэлікан». Сын старосты маркаўскага Казімера Коцела і Барбары, народжанай Хаміньскай, якая ў другім шлюбе была замужам за кашталянам лівонскім Янам Неміровічам-Шчытам. Зводны брат скарбнага ВКЛ Юстыніяна Неміровіча-Шчыта. Быў старостам ашмянскім і маркаўскім. На выбарах караля ў 1764 г. ад Ашмянскага павету галасаваў за кандыдатуру Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Камісар вайскова-цывільнай парадкавай камісыі Віленскага ваяводзтва Ашмянскага павету ў 1790 г.[1].

Ажаніўся з Ганнай Тышкевіч, дачкой пісара ВКЛ Юзэфа-Бэнэдыкта Тышкевіча і Тэрэзы, народжанай Неміровіч-Шчыт (дачка смаленскага кашталяна Крыштафа Бэнэдыкта Неміровіча-Шчыта). У іх з Ганнай было трое дзяцей: Юзэф (палкоўнік, паўстанец), Казімер (генэрал, паўстанец) і Барбары, якая пабралася шлюбам з Анджэям Абрамовічам.

Remove ads

Узнагароды

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads