Сьпіс памерлых у 1942 годзе

артыкул-сьпіс Вікімэдыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сьпіс памерлых у 1942 годзе
Remove ads
Thumb
Янка Купала
Thumb
Міхаіл Гебелеў
Thumb
Дзьмітры Даўгяла
Thumb
Антон Луцкевіч


Студзень

  • 24 сьнежня: Вінцэнт Гадлеўскі (44) — беларускі каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзяяч, адзін з кіраўнікоў беларускага падпольля ў гады нямецкай акупацыі

Люты

Сакавік

Красавік

  • 20 красавіка: Дзьмітры Ўшакоў (69) — расейскі мовазнавец. Чалец-карэспандэнт АН СССР (1939). Галоўны рэдактар і адзін са складальнікаў «Тлумачальнага слоўніка расейскай мовы»

Травень

Чэрвень

Ліпень

  • 7 ліпеня: Яўген Ляцкі (74) — беларускі крытык, гісторык літаратуры, дасьледнік беларускага фальклёру
  • 14 ліпеня: Надзея Дзянісовіч (23) — беларуская савецкая партызанка, першы камісар Даманавіцкага партызанскага атраду. Расстраляная нямецкімі акупантамі.

Жнівень

  • 2 жніўня: Тацьцяна Марыненка (22) — беларуская савецкая партызанка, разьведчыца і сувязная партызанскай брыгады «Няўлоўныя». Герой Савецкага Саюзу (пасьмяротна). Расстраляная нямецкімі акупантамі.
  • 12 жніўня: Цімафей Дакутовіч (20) — беларускі савецкі партызан, першы ад’ютант К. С. Заслонава. Загінуў у баі.

Верасень

  • 5 верасьня: Аляксей Вашчанка (22) — герой Вялікай Айчыннай вайны, чырвонаармеец. Закрыў сваім целам амбразуру кулямёта.

Кастрычнік

Лістапад

Сьнежань

  • 3 сьнежня: Вікенцій Драздовіч (31) — беларускі савецкі партызан. Герой Савецкага Саюзу (пасьмяротна). Загінуў у баі.
  • 4 сьнежня: Соф’я Панкова (40) — дзяячка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, адна з кіраўнічак Віцебскага падпольля ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Разам зь Верай Харужай расстраляная нацыстамі.
  • 4 сьнежня: Вера Харужая (39) — беларуская падпольніца, партызанка. Герой Савецкага Саюзу (пасьмяротна). Расстраляная нацыстамі.
  • 6 сьнежня: Рыма Шаршнёва (17) — беларуская савецкая партызанка, першая і адзіная жанчына, якая закрыла сваім целам амбразуру варожага дзота.

Дата невядомая або патрабуе ўдакладненьня

  • Дарафей Бохан (64) — расейскі і беларускі журналіст, паэт, празаік, перакладчык, літаратуразнаўца.
  • Абрам Бразер (50) — беларускі савецкі скульптар, графік і жывапісец. Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі (1940). Расстраляны зь сям’ёй у менскім гета.
  • Міхаіл Гебелеў (37) — адзін з кіраўнікоў камуністычнага падпольля ў Менску, кіраўнік падпольля ў Менскім гета ў часе нямецкай акупацыі Беларусі ў Другую сусьветную вайну. У ліпені 1942 году арыштаваны акупацыйнымі ўладамі і павешаны. Дакладная дата пакараньня невядомая.
  • Дзьмітры Даўгяла (73) — беларускі археограф і гісторык. Рэпрэсаваны. Дакладны час сьмерці невядомы. Паводле неўдакладненых зьвестак памёр у красавіку 1942 году.
  • Язэп Лочмель (35) — беларускі гісторык. Загінуў у баі ў сакавіку 1942 году.
  • Антон Луцкевіч (58) — беларускі палітык, грамадзкі дзяяч, гісторык, адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху ў ХХ ст., Старшыня Рады Народных Міністраў і міністар замежных справаў БНР (1918—1920). Рэпрэсаваны. Дакладны час сьмерці невядомы. Па адной вэрсіі, памёр 23 сакавіка 1942 году на перасыльным пункце Аткарск Саратаўскай вобласьці.
  • Абрам Маневіч (61) — беларускі й амэрыканскі мастак.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads