Вера Харужая
Герой Савецкага Саюзу From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ве́ра Заха́раўна Хару́жая (27 верасьня 1903, Бабруйск — 4 сьнежня 1942[1], Віцебск; псэўданімы Антолька, Вера, Вераніка Карчэўская, Алеся Шыпшына, Падпольнік, Г. С. Корнилова, Польская камсамолка) — дзяячка падпольнага руху ў Заходняй Беларусі і партызанскага ў часы нямецкай акупацыі, публіцыстка. Герой Савецкага Саюзу.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзілася 27 верасьня 1903 у Бабруйску ў сям’і службоўца. Беларуска. Скончыла Мазырскую адзіную працоўную школу 2-й ступені (1919), настаўнічала на Палесьсі.
У Грамадзянскую вайну змагалася з аддзеламі Булак-Балаховіча. Сяброўка ВКП(б) з 1921 року. Працавала загадчыцай палітаддзелу Мазырскага і Бабруйскага павятовых камітэтаў камсамолу. У 1922—1923 у апараце ЦК камсамолу Беларусі. У 1923 скончыла Цэнтральную савецка-партыйную школу ў Менску.
Зь лютага 1924 на падпольнай працы ў Заходняй Беларусі, з чэрвеня сакратарка і сябра падпольнага ЦК камсамолу, сябра ЦК Кампартыі Заходняй Беларусі. Выступала ў нелегальным друку, на мітынгах, пісала тэксты ўлётак і адозваў.
15 верасьня 1925 року арыштаваная. На судовых працэсах у Берасьці (1927) і Беластоку (1928) прыгавораная польскімі ўладамі да васьмі гадоў пазбаўленьня волі.
У 1932 абмененая на польскага ксяндза і пераехала ў Савецкі Саюз. Пісала адозвы, артыкулы, брашуры для выдавецтва ЦК КПЗБ.
У 1935 року выключаная з партыі па даносе мужа, Станіслава Скульскага (Мертэнса), і высланая на Балхашбуд. 10 жніўня 1937 арыштаваная і зьняволеная ў Менскай унутранай турме НКУС. Вызваленая 15 жніўня 1939 року. У лістападзе 1940 рашэньнем парткалегіі Камітэту партыйнага кантролю пры ЦК ВКП(б) зь Веры Харужай зьнятая строгая вымова[1].
З пачаткам нямецка-савецкай вайны разам з трэцім мужам Сяргеем Карнілавым далучылася да партызанскага аддзелу Каржа, дзе была сувязною. Пасьля гібелі мужа і ў сувязі зь цяжарнасьцю была пераведзеная сьпярша ў Гомель, а ўвесну 1942 перапраўленая ў Маскву. У верасьні 1942, пакінуўшы малых дзяцей на выхаваньне сястры, ізноў накіраваная ў акупаваную Беларусь. Арыштаваная немцамі пад Віцебскам 13 лістапада 1942 і закатаваная.
Сын Веры Харужай Сяргей — расейскі фізык, філёзаф, багаслоў, перакладнік. Дачка Ганна.
Remove ads
Узнагароды
- Герой Савецкага Саюзу (пасьмяротна, 17 траўня 1960)
- ордэн Леніна
- ордэн Чырвонага Сьцягу
- мэдаль
Бібліяграфія
- Письма на волю. М., 1962;
- Славная дочь белорусского народа: Письма, статьи В.Хоружей и воспоминания о ней. 2 изд. Мн., 1962;
- Статьи и письма о комсомоле. 2 изд. Мн., 1975.
Памяць

- Жыцьцю і подзьвігам Веры Харужай прысьвечаны фільм «Лісты да жывых» (1964)[2], 2-я сымфонія кампазытара Кіма Цесакова, экспанаты музэю 73-й менскай школы.
- Імем Веры Харужай названыя вуліцы і плошчы ў шэрагу беларускіх местаў, усталяваныя помнікі, мэмарыяльныя дошкі.
- У 1964 выпушчаная савецкая паштовая марка, прысьвечаная Веры Харужай, а ў 1978 — маркаваны канвэрт.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads