Сьпіс пінскіх князёў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьпіс пінскіх князёў — сьпіс князёў, якія кіравалі Пінскім княствам. У артыкуле прыведзены сьпіс князёў з падзелам паводле дынастыі й пэрыяду кіраваньня.
Першыя князі (1157—1223)
Першы незалежны князь Тураўскага княства Юры І Яраславіч памёр дзесьці паміж 1167—1170 гг., перад гэтым ён верагодна падзяліў княства паміж сваімі сынамі: Іван стаў тураўскім князем, Сьвятаполк — пінскім, Яраслаў — клецкім, Глеб — дубровіцкім, Яраполк — гарадзецкім, з гэтай пары ў Тураўскім княстве пачынаецца фэўдальная раздрабленасьць. Як другі сын Юрыя Яраславіча, Сьвятаполк Юр’евіч, пасьля яго сьмерці, атрымаў ва ўдзел Пінскае княства, стаўшы родапачынальнікам пінскай галіны Ізяславічаў. Пазьней Пінск, як другі горад Тураўскай зямлі, пераходзіў да другога па старшынстве Юр’евіча. Пачынаючы з Уладзімера Сьвятаполкавіча, сына Сьвятаполка Юр’евіча, у Пінску канчаткова ўсталёўваецца свая галіна дынастыі Ізяславічаў, а сам Пінск па важнасьці й па сіле выходзіць на першае месца ў Тураўскай зямлі.
Remove ads
Пінскія князі
Ізяславічы:
- 1. Сьвятаполк Юр’евіч (1157—1170) — першы князь Пінскага княства
- 2. Яраслаў І Юр’евіч (1170—1190)
- 3. Яраполк Юр’евіч (1190—1204)
- 4. Уладзімер І Сьвятаполкавіч (1204—1223)
- 5. Расьціслаў Сьвятаполкавіч (1223—1228)
- 4. Уладзімер ІІ Уладзімеравіч (1228—1229)
- 5. Расьціслаў Сьвятаполкавіч (1229—1232)
- 6. Міхал І Уладзімеравіч (1232—1247)
- 7. Фёдар І Уладзімеравіч (1247—1262)
- 8. Юры І Ўладзімеравіч (1262—1290)
- 9. Дзямід Уладзімеравіч (1290—1292)
- 10. магчыма Яраслаў ІІ Юр’евіч (з 1292)
- 11. магчыма Васіль І Яраславіч (да 1318)
- 12. Нарымонт-Глеб Гедзімінавіч (1320—1348)
- 13. Міхал ІІ Нарымунтавіч (1348—1355)
- 14. Васіль ІІ Міхайлавіч (1355—1392)
- 15. Фёдар ІІ Васільевіч (1392—1398)
- 16. Юры ІІ Васільевіч Нос (1398—1410)
- 17. Вітаўт (1410—1430) — пад непасрэднай уладай Вялікага князя Літоўскага
- 18. Сьвідрыгайла Альгердавіч (1430—1435) — пад непасрэднай уладай Вялікага князя Літоўскага, Піншчына не адразу прызнала ўладу Жыгімонта.
- 19. Жыгімонт Кейстутавіч (1435—1440) — пад непасрэднай уладай Вялікага князя Літоўскага
- 20. Казімер Ягелончык (1440—1452) — пад непасрэднай уладай Вялікага князя Літоўскага
- 21. Юры ІІІ Сямёнавіч (1452—1471)
1520 год — скасаваньне ўдзелу.
Remove ads
Літаратура
- Грушевский А. С., «Очерки истории Турово-Пинского княжества».
- Лысенко П. Ф., «Древний Пинск».
- Войтович Л., «Князiвськi династii схiдноi Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження».
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads