Сьвятаполк ІІІ Юр’евіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьвятапо́лк Ю́р’евіч, Сьвятаполк ІІІ (?—19 красавіка 1190, Тураў) — Князь пінскі (1167—1183) й тураўскі (1170—1190)[1]. Другі сын Юрыя Яраславіча, праўнук Сьвятаполка Ізяславіча.
Remove ads
Юнацтва й княжаньне ў Пінску
Да прыходу да ўлады ў Тураўскім княстве бацькі Сьвятаполка, Юрыя Яраславіча, быў служылым князем ў галіцкага князя Яраслава Асмамысла. У 1156 годзе ён упершыню ўпамінаецца ў сувязі з тым, што князь Яраслаў Уладзімеравіч Асмамысл паслаў Сьвятаполка Юр’евіча да вялікага князя Юрыя Даўгарукага прывесьці ў Галіч зьняволенага князя Івана Расьціславіча Бярладніка.
У 1162 годзе Сьвятаполк Юр’евіч разам са смаленскім князем Расьціславам Мсьціславічам й іншымі князямі хадзіў у паход на Ўладзімера Мсьціславіча, які нечакана заняў у 1162 годзе Слуцак[1]. Паход скончыўся пасьпяхова, і Сьвятаполк Юр’евіч вярнуў Слуцкае княства ў склад Тураўскай зямлі. Як другі сын Юрыя Яраславіча, пасьля яго сьмерці атрымаў ва ўдзел Пінскае княства, стаўшы родапачынальнікам пінскай галіны Ізяславічаў.
У 1168 годзе Сьвятаполк Юр’евіч разам са старэйшым братам Іванам Юр’евічам удзельнічаў у вялікім паходзе вялікага князя Мсьціслава Ізяславіча на полаўцаў, а ў 1170 годзе зноў жа з братам Іванам Юр’евічам дапамагаў выгнанаму з Кіеву Мсьціславу Ізяславічу ў барацьбе з Андрэем Багалюбскім. Удзельнічаў у паходах Мсьціслава Ізяславіча 1171 й 1172 гадоў на Кіеў. Але ў 1173 годзе, магчыма пасьля сьмерці Івана Юр’евіча й узыходжаньня Сьвятаполка на тураўскі сталец, ён перайшоў на бок Андрэя Багалюбскага. Так ці йнакш, але пасьля 1170 году, пасьля сьмерці Івана Юр’евіча, Сьвятаполк, як старэйшы, стаў тураўскім князем.
Remove ads
Княжаньне ў Тураве
Падтрымліваў Андрэя Багалюбскага ў яго барацьбе супраць Расьціславічаў. У 1173 годзе прасіў вярнуцца Вольгу Юр’еўну, жонку Яраслава Асмамысла, якая зьбегла разам з сынам Уладзімерам у Польшчу. У 1183 годзе адмовіўся прыняць галіцкага князя Ўладзімера Яраславіча. У 1190 годзе памёр у Тураве, быў пахаваны ў кіеўскім Міхайлаўскім Залатаверхім саборы.
Нашчадкі
- Уладзімер — пінскі, потым тураўскі князь.
- Расьціслаў — пінскі князь.
Папярэднік Юры І Яраславіч |
Князь пінскі 1167—1170 |
Наступнік Яраслаў Юр’евіч |
Папярэднік Іван Юр’евіч |
Князь тураўскі 1170—1190 |
Наступнік Глеб Юр’евіч |
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads