Яраслаў Юр’евіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яраслаў Ю́р’евіч (?—каля 1190, Пінск) — князь клецкі (1167—пасьля 1170) й пінскі (пасьля 1170—каля 1190). Сын Юрыя Яраславіча, праўнук Сьвятаполка Ізяславіча.

Хуткія факты Князь клецкі, Папярэднік ...
Remove ads

Юнацтва й княжаньне ў Пінску

Да прыходу да ўлады ў Тураўскім княстве бацькі Сьвятаполка, Юрыя Яраславіча, магчыма быў служылым князем у вялікага кіеўскага князя Юрыя Даўгарукага. У гэты час, дзесьці паміж 11541156 гадамі, ажаніўся з Эўфрасіньняй дачкой Барыса Юр’евіча, сына Юрыя Даўгарукага, які ў той момант быў тураўскім князем.

Як сын Юрыя Яраславіча, пасьля яго сьмерці атрымаў ва ўдзел Клецкае княства, які раней належаў брату Юрыя Яраславіча Вячаславу Яраславічу.

Пасьля 1170 году, пасьля сьмерці тураўскага князя Івана Юр’евіча, Сьвятаполк Юр’евіч, як старэйшы, стаў тураўскім князем, а Яраслаў атрымаў Пінскае княства. У 1184 годзе ён узгадваецца як пінскі князь.

2 сакавіка 1183 году разам са старэйшым братам Глебам Юр’евічам і стрыечным братам гарадзенскім князем Мсьціславам Усеваладкавічам, удзельнічаў у вялікім пераможным паходзе за Дняпро на полаўцаў, дзе аб’яднаныя дружыны Яраслава, Глеба, Мсьціслава й рускіх князёў разьбілі войскі хана Канчака й узялі вялікі палон. Каля 1190 году памёр, пінскім князем стаў малодшы Юр’евіч — Яраполк.

Remove ads

Нашчадкі

  • Сьвятаслаў — яненскі князь.
Папярэднік
Вячаслаў Яраславіч
Князь клецкі
11671170
Наступнік
невядомы, магчыма Яраполк Юр'евіч
Папярэднік
Сьвятаполк ІІІ Юр’евіч
Князь пінскі
11701190
Наступнік
Яраполк Юр’евіч
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads