Сьцяпан Гаўрусёў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьцяпан Захаравіч Гаўрусёў (10 траўня 1931, в. Нова-Аляксандраўка, цяпер Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласьць — 12 сакавіка 1988, Менск) — беларускі паэт, перакладчык[2].
Remove ads
Жыцьцяпіс
Зь сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскую пэдагагічную вучэльню (1951). Служыў у Савецкай Арміі. У 1954—1957 гг. быў супрацоўнікам рэспубліканскай газэты Звязда, у 1964—1965 гг. — рэдактарам выдавецтва «Беларусь». Сябра Саюза пісьменьнікаў СССР з 1955 году.
Творчасьць
Дэбютаваў вершамі ў 1948 годзе[2]. Аўтар зборнікаў паэзіі «Паходныя кастры» (1955)[2], «На грэбнях хваль» (1959), «Шчодрасьць» (1962), «Ураган» (1966), «Профіль веку» (1969), «Кляновыя лісты» (1971), «Пераклічка» (1973), «Клопат» (1976), «Водсьветы» (1978), «Азарэньне» (1980), «Крона» (выбранае, 1981), «Пладаноснасьць» (1986), «Званы нябёс» (1988). Выступаў у друку з рэцэнзіямі і літаратурна-крытычнымі артыкуламі.
Скразны матыў, які прагучаў у паэзіі Сьцяпана Гаўрусёва ўзбуйнена і драматычна, як біяграфія цэлага пакаленьня, — памяць аб вайне («Я вырас пад гарматнымі стваламі»)[2]. Трывога за мір на сьвеце, адказнасьць за ўсё жывое на зямлі ў паэме «Профіль веку» (1967), вершах. Паэт адухаўляе, паэтызуе працу, сілу і прыгажосьць чалавека. У яго многа любоўных вершаў, каханье ў якіх наіўнае, пакутнае, цнатлівае і далікатнае, але яно ўзвышае чалавека. Аўтар умее ўздымаць лірычную споведзь ад інтымных пачуцьцяў да сацыяльнага патасу, ад канкрэтнага, рэальнага вобразу ўзвышацца да рамантычнага, мэтафарычнага. У душы рамантычнага герою яго паэзіі, «сонцапаклонніка», які жыве ў касьмічнаўзбуйненых маштабах, — няспыннае змаганьне дабра са злом. Але пры ўсёй манумэнтальнасьці гэта жывы, зямны чалавек. Характэрныя рысы паэзіі Гаўрусёва — прадметнасьць, канкрэтная, пачуцьцёвая вобразнасьць, гіпэрбалізаванасьць, экспрэсіўнасьць пачуцьцяў, спалучэньне страснай публіцыстыкі зь лірычнай задушэўнасьцю, інтанацыйная разнастайнасьць, гарманічная традыцыйная форма верша[3].
Перакладчыцкая дзейнасьць
Пераклаў на беларускую мову шэраг твораў А. Твардоўскага, М. Ісакоўскага, М. Сьвятлова, А. Пракоф'ева, М. Дудзіна, С. Нараўчатава, Я. Райніса, Гафура Гуляма, Міртэміра, Я. Судрабкална, І. Харыка, паэму «Ануш» А. Туманяну, «Маабіцкі сшытак» М. Джаліля (з А. Пысіным, 1975), асобныя вершы таджыцкіх, узбэцкіх, азэрбайджанскіх і башкірскіх паэтаў[2].
Remove ads
Бібліяграфія
- «Паходныя кастры» (1955)
- «На грэбнях хваль» (1959)
- «Шчодрасьць» (1962)
- «Ураган» (1966)
- «Профіль веку» (1969)
- «Кляновыя лісты» (1971)
- «Пераклічка» (1973)
- «Клопат» (1976)
- «Водсьветы» (1978)
- «Азарэньне» (1980)
- «Крона» (выбранае, 1981)
- «Пладаноснасьць» (1986)
- «Званы нябёс» (1988).
- 3бор твораў. Т. 1—2. Мн., 1993—94.
Прэміі
Ляўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А. Куляшова (1987) за кнігу вершаў «Пладаноснасьць».
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads