Яніс Судрабкалн

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яніс Судрабкалн (па-латыску: Jānis Sudrabkalns, сапр. Арвід Судрабкалнс, да 1923 Арвід Пэйне; 17 траўня 1894, сяло Інчукалнс, Латвія4 верасьня 1975) — латыскі паэт. Заслужаны дзеяч культуры Латвіі (1943). Народны паэт Латвіі (1947). Акадэмік АН Латвіі (з 1973). Герой Сацыялістычнай Працы (1974).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Творчасьць

Друкаваўся з 1909. Выступіў як рамантык (зборнік «Крылатая Армада», 1920). Зборнікі вершаў «Пераўтварэньні» (1924), «Ліхтар на ветры» (1931) адметныя эмацыянальнасьцю ды інтэлектуальнасьцю, віртуознасьцю формы. Гумарыстычныя і сатырычныя вершы ў зборніках «Трубадур на асле» (1921), «Джэнтльмен у бэзавым фраку» (1924). Паэтычныя зборнікі «У братняй сям’і» (1947), «Яшчэ адна вясна» (1964), «Ясень за вакном» (1969), «Летуценьнікам» (1974) прасякнуты грамадзянскімі матывамі. Аўтар кніг лірычных мініяцюр, публіцыстыкі.

Пераклаў на латыскую мову верш Янкі Купалы «Абвілася краіна». Аўтар верша «Памяці Купалы». Сярод перакладчыкаў яго вершаў на беларускую мову Эдзі Агняцьвет, Пятрусь Броўка, Сымон Блатун, Сьцяпан Гаўрусёў, Сяргей Грахоўскі, Алесь 3вонак, Васіль Зуёнак, Анатоль Кудравец, Еўдакія Лось, Максім Танк, Г. Шаранговіч і інш.

Remove ads

Прэміі і ўзнагароды

  • Дзяржаўная прэмія СССР (1948)
  • Дзяржаўная прэмія Латвіі (1965)

Беларускія пераклады

  • Яшчэ адна вясна. Мн., 1969.
  • У кн.: Латышская савецкая паэзія. Мн., 1984. Т. 1.
  • У кн.: Песня Даўгавы. Мн., 1986.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads