Сьцяпан Майхровіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьцяпа́н Казіме́равіч Майхро́віч (21 чэрвеня 1908, паселішча Старэва, Слуцкі раён — 2 ліпеня 1981, Менск) — беларускі крытык, літаратуразнавец. Кандыдат філялягічных навук (1959).
У 1941 скончыў Менскі пэдынстытут. У 1941—1943 прадаваў у Маскве галоўным рэдактарам Цэнтральнага беларускага вяшчаньня, а пасьля вайны — старэйшым навуковым супрацоўнікам Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН Беларусі. Сябар Саюзу пісьменьнікаў Беларусі з 1947.
Аўтар кніжак пра Францішка Скарыну, Янку Лучыну, Максіма Багдановіча. Дасьледаваў фальклярыстыку, апублікаваў кнігу нарысаў па гісторыі беларускай дакастрычнідкай літаратуры, дасьледаваньні «„Слова пра паход Ігаравы“ і беларуская літаратура», «Гісторыю старажытнай беларускай літаратуры» і інш.
Remove ads
Кнігапіс
- Сьцяпан Майхровіч. Максім Багдановіч. Жыцце і творчасць. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1958. — 202 с. — 7000 ас.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads