Сьцяпан Рункевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьцяпан Рыгоравіч Рункевіч (11 студзеня 1867—1919?) — беларускі гісторык царквы.
Сын протаярэя Менскай эпархіі. Скончыў Пецярбурскую духоўную акадэмію, выкладаў у ёй. Працаваў сакратаром Сіноду. Выдаў 5 выпускаў «Матэрыялаў для гісторыі Менскай эпархіі», якія выйшлі ў сьвет у Менску ў 1892—1894. У Менску ў 1893 выдаў «Кароткі гістарычны нарыс стагодзьдзя Менскай эпархіі…». Таго ж року ў Санкт-Пецярбургу ўбачыла сьвет яго «Гісторыя Менскай архіяпіскапіі (1793—1832 гг.)». Аўтар іншых дасьледаванняў, а таксама артыкулаў, якія друкаваў у часопісе «Минские епархиальные ведомости».
У сваіх працах і публікацыях па гісторыі вуніяцкай царквы і Менскай эпархіі праваслаўнай царквы ў XVIII—XIX стст. разглядаў пытаньні гісторыі Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў напярэдадні яе падзелу, яе ўзаемаадносіны з Расейскай імпэрыяй, падрабязна распрацаваў пытаньне пра вяртаньне вуніятаў у праваслаўе. Выкарыстаў вялікі архіўны матэрыял і прасачыў дадзены працэс у кожным прыходзе, аднак прытрымліваўся афіцыйна прынятага на той час пункту гледжаньня[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads