Сьцяпан Тарабалка
украінскі вайсковы лётчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьцяпан Іванавіч Тарабалка (па-ўкраінску: Степан Іванович Тарабалка; 9 студзеня 1993, г. Каралёўка, Каламыйскі раён Івана-Франкоўская вобласьць — 13 сакавіка 2022, Жытомір, Украіна) — маёр Узброеных Сіл Украіны, які вызначыўся падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, удзельнік расейска-украінскай вайны, Герой Украіны з уганараваньнем ордэна «Залатая Зорка» (пасьмяротна).
Гібель Сцяпана Тарабалкі адразу зьвязвалі з верагоднай гібельлю легендарнага пілёта, якога ахрысьцілі «прывідам Кіева»[3]. Прадстаўнікі Офісу прэзыдэнта Ўкраіны і камандаваньне паветраных сіл УСУ назвалі гэтую інфармацыю не зусім адпаведнай рэчаіснасьці, сфармаваўшы ідэю калектыўнага вобраза лётчыка-героя[4][5]. 29 красавіка 2022 году журналістка «The Times» у сваім артыкуле назвала Сьцяпана Тарабалку «прывідам Кіева». Прэс-служба камандаваньня паветраных сіл абвергла інфармацыю, адзначыўшы, што «прывід Кіева — гэта супэргерой-лягенда, чыю постаць стварылі ўкраінцы»[6].
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся Сьцяпан Тарабалка 9 студзеня 1993 году у вёсцы Каралеўка Івана-Франкоўскай вобласьці[7]. Па ўспамінах маці Натальлі, яе сын з дзяцінства марыў стаць ваенным лётчыкам. Ён любіў назіраць за МіГамі, калі яны праляталі над іх домам, і літаральна мроіў небам. А яшчэ хлопцу падабалася сачыць за трэніроўкамі дэсантнікаў[6].
У 13-гадовым узросьце Сьцяпан Тарабалка паступіў у Прыкарпацкі вайскова-спартовы ліцэй, а пасьля паступіў у Харкаўскі нацыянальны ўнівэрсытэт паветраных сіл імя Івана Кажадуба, які пасьпяхова скончыў у 2014 годзе[4].
Быў лётчыкам-зьнішчальнікам самалёту МіГ-29[6][8].
13 сакавіка 2022 году загінуў у паветраным баі над Жытомірам з пераўзыходзячымі сіламі расейскіх войскаў[9][10].
Пахаваны 17 сакавіка 2022 у роднай вёсцы Каралеўка[11].
Remove ads
Міт аб «прывідзе Кіева»
Гібель Сьцяпана Тарабалкі яшчэ напрыканцы сакавіка 2022 году зьвязвалі з верагоднай гібельлю легендарнага пілёту, якога ахрысьцілі «прывідам Кіеву»[3]. Дарадца кіраўніка Офісу прэзыдэнта Аляксей Арастовіч і служба сувязяў з грамадзкасьцю камандаваньня паветраных сіл ВСУ заявілі, што гэтая інфармацыя зьяўляецца фэйкаваю і не адпавядае рэчаіснасьці[4][5]. Пазьней Арастовіч удакладніў, што вобраз «прывіда Кіеву» зьяўляецца зборным і азначае ўсіх пілётаў брыгады, у якой служыў Тарабалка.
29 красавіка 2022 году брытанскае выданьне «The Times» апублікавала матэрыял, у якім назвала ўкраінскага лётчыка Сьцяпана Тарабалку «прывідам Кіева». За першыя суткі вайны яму ўдалося зьнішчыць шэсьць варожых самалётаў: Су-27, МіГ-29, два самалёты Су-35 і два — Су-25. Пасьля украінскі ас на сваім МіГ-29 давёў колькасьць зьнішчаных самалётаў ресейцаў да 40[12].
У сваю чаргу, камандаваньне паветраных сіл УСУ упершыню афіцыйна заявіла, што «прывід Кіеву — гэта супэргерой-лягенда, чыю постаць стварылі ўкраінцы. Гэта хутчэй зборны вобраз пілётаў 40-й брыгады тактычнай авіяцыі паветраных сіл, якія абараняюць неба сталіцы, якія раптам зьяўляюцца там, дзе іх не чакаюць»[6][13].
Remove ads
Узнагароды
- званьня «Герой Украіны» з уганараваньнем ордэна «Залатая Зорка» (пасьмяротна) — за асабістую мужнасьць і гераізм, праяўлены пры абароне дзяржаўнага сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, адданасьць вайсковай прысязе[14].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads