Сьцяпан Хацкевіч

беларускі актор From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сьцяпа́н Фёдаравіч Хацке́віч (1 жніўня 1910, в. Парэчча, цяпер Пухавіцкі раён Менскай вобласьці — 28 ліпеня 1979, Менск) — беларускі актор, Заслужаны артыст БССР (1963).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў драматычную студыі пры Наркамаце асьветы БССР (1933), працаваў у БДТ-2. З 1937 году ў БДТ-1.

Вострахарактарны актор. Творчай індывідуальнасьці Хацкевіча была ўласьціва шчырасьць, выразная плястыка, багацьце інтанацыяў, яркія сацыяльна-псыхалягічныя характарыстыкі пэрсанажаў. Майстар эпізоду. Найбольш яскрава талент актору выявіўся ў нацыянальным рэпэртуары.

Сярод ралей Хацкевіча — Лявон Зяблік ў «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы, Клешч у «На дне» Максіма Горкага, Фэрчайлд у «Што той салдат, што гэты» Бэртальда Брэхта.

Здымаўся ў фільмах і на тэлебачаньні, граў у фільмах «Хвалі Чорнага мора», «Міколка-паравоз», «Руіны страляюць…», «Чалавек не здаецца».

Remove ads

Літаратура

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads