Сэгедзкі ўнівэрсытэт

унівэрсытэт у Вугоршчыне From Wikipedia, the free encyclopedia

Сэгедзкі ўнівэрсытэт
Remove ads

Сэгедзкі ўнівэрсытэт (па-вугорску: Szegedi Tudományegyetem) — вялікі дасьледчы ўнівэрсытэт у Вугоршчыне. Ён знаходзіцца ў трэцім паводле велічыні горадзе краіны, Сэгедзе, у мэд’е Чонград. Унівэрсытэт ёсьць адным з найважнейшых вугорскіх унівэрсытэтаў і ўваходзіць у лік самых вядомых вышэйшых навучальных установаў Цэнтральнае Эўропы. Па стане на 2013 год унівэрсытэт займаў другое месца ў нацыянальным рэйтынгу і ўваходзіў у лік топ-200 рэйтынгу эўрапейскіх унівэрсытэтаў[5]. Апэрацыйны бюджэт установы на 2014 год складаў 220 млн даляраў ЗША [3]. Паводле зьвестак на 2020 год ва ўнівэрсытэце навучалі калі 21 тысячы студэнтаў.

Хуткія факты Заснаваны, Рэктар ...

Першапачаткова быў заснаваны ў 1872 годзе імпэратарам Францам Ёсіфам I у горадзе Клуж-Напока, у сучаснае Румыніі. Пасьля падзелу Вугоршчыны паводле Трыянонскае дамовы ўнівэрсытэт пераехаў у Сэгед.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads