Сэйду Думбія
івуарыйскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэйду Думбія (па-француску: Seydou Doumbia; нар. 31 сьнежня 1987 году, Абіджан, Кот д’Івуар) — колішні івуарыйскі футбаліст, былы нападнік нацыянальнай зборнай Кот д’Івуару.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Сэйду пачаў кар’еру ў сябе на радзіме, гуляючы за розныя івуарыйскія клюбы. У 2006 годзе гулец быў запрошаны ў Японію, дзе правёў некалькі сэзонаў. Пасьля таго, як Думбія зьехаў з Азіі, ён падпісаў пагадненьне са швайцарскім клюбам «Янг Бойз», пасьля няўдалага прагляду ў бухарэсцкім «Рапідзе». У першым сэзоне швайцарскай супэрлігі гулец за 30 гульняў забіў 20 галоў, стаўшы пры гэтым найлепшым бамбардзірам чэмпіянату[2].
3 студзеня 2010 году зьявіліся паведамленьні аб пераходзе Думбія ў маскоўскі клюб ЦСКА ў ліпені таго ж году. 5 студзеня кантракт быў падпісаны тэрмінам да 2014 году[3], сума трансфэру склала 10 млн эўра. 1 жніўня 2010 году Думбія дэбютаваў у складзе ЦСКА ў матчы чэмпіянату Расеі супраць маскоўскага «Спартаку», гульня скончылася перамогай ягонай каманды зь лікам 2:1. Сэйду двойчы станавіўся найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Расеі.
31 студзеня 2015 году Думбія далучыўся да клюбу італьянскай Сэрыі А «Рома»[4]. Кошт трансфэру склаў 14,4 млн эўра.
Міжнародная
Думбія дэбютаваў у складзе зборнай Кот д’Івуару ў таварыскім матчы супраць зборнай Японіі 24 траўня 2008 году.
Remove ads
Дасягненьні
Клюбныя
ЦСКА:
- Чэмпіён Расеі: 2013, 2014
- Уладальнік Кубка Расеі: 2011, 2013
- Уладальнік Супэркубка Расеі: 2013, 2014
«Базэль»:
- Чэмпіён Швайцарыі: 2017
- Уладальнік Кубка Швайцарыі: 2017
«Спортынг»:
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2018
Кот-Д’Івуар:
- Уладальнік Кубка афрыканскіх нацыяў: 2015
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads