Сэкстант (сузор’е)

сузор’е From Wikipedia, the free encyclopedia

Сэкстант (сузор’е)
Remove ads

Сэкста́нт (па-лацінску: Sextans, Sex) — невялікае экватарыяльнае сузор’е, створанае ў 1687 годзе Янам Гэвэліем у гонар сэкстанта — астранамічнага інструмэнта, якім ён часта карыстаўся ў сваіх назіраньнях.

Хуткія факты Лацінская назва, · у родным склоне ...
Remove ads

Адметнасьці

Thumb
Сузор’е Сэкстант у начным небе.

Сузор’е Сэкстант займае даволі цёмную частку неба, якая ня мае моцнай канцэнтрацыі яскравых аб’ектаў. Адзінай зоркай з больш як пятай зорнай велічынёй зьяўляецца α Сэкстанта з зорнай велічынёй 4,49m. У сузор’і маецца колькі падвойных зорак, у тым ліку γ, 35 і 40 Сэкстанта. Таксама ёсьць некалькі адметных зьменных зорак, як то β, 25, 23 Сэкстанта і LHS 292. Адзіным вартым увагі аб’ектам глыбокага космасу зьяўляецца NGC 3115 — павернутая да нас плоскасьцю лінзападобная галяктыка. Побач з Сэкстантам праходзіць экліптыка, дзякуючы чаму Месяц і некаторыя плянэты, здараецца, праходзяць праз сузор’е.

Сэкстант B — карлікавая няправільная галяктыка зорнай велічыні 6,6, ляжыць за 4,3млн сьв. гадоў ад Зямлі, уваходзіць у Мясцовую групу галяктык.[1]

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads