Сэн-Бартэльмі

заморская тэрыторыя Францыі ў Карыбскім моры From Wikipedia, the free encyclopedia

Сэн-Бартэльмі
Remove ads

Сэн-Бартэльмі́ — выспа Сан-Бартэльмі і некалькі прылягаючых выспачак, якія належыць Францыі, знаходзіцца ў архіпэлягу Малыя Антылы. У асобную адміністрацыйную адзінку Сан-Бартэльмі была выдзеленая 22 лютага 2007 году, да гэтага, яна ўваходзіла ў склад Гвадэлюпы. Як частка Гвадэлюпы, тэрыторыі якая ўваходзіць у склад Францыі, Сэн-Бантэльмі ўваходзіла ў склад Эўрапейскага Зьвязу.

Хуткія факты
Remove ads

У рэфэрэндуме 2003 году 79% насельніцтва выказалася за аддзяленьне ад Гвадэлюпы і стварэньня асобнай адміністрацыйнай адзінкі ў складзе Францыі. Згодна з прынятай францускім парлямэнтам дэклярацыі ад 7 лютага 2007 году, якая пачала дзейнічаць 22 лютага 2007 году, Сэн-Бартэльмі зьяўляецца заморскім зьвязам (collectivité d'outremer), як і іншая выспа, якая раней уваходзіла ў склад Гвадэлюпы — Сэн-Мартэн.

Сталіцай Сэн-Бартэльмі зьяўляецца горад Густавія, насельніцтва якога складае каля 3 тыс. чалавек.

Сэн-Бартэльмі была адкрытая ў 1493 годзе Хрыстафорам Калюмбам, і далучая ім да Гішпаніі пад назвай Isla de San Bartolomeo, але гішпанскіх паселішчаў на ёй ня ўзьнікла. У 1648 годзе выспа была анэксаваная Францыяй. Толькі непрацяглы час, у 1784 годзе выспа была занятая Вялікабрытаніяй. 1 чэрвеня 1784 году выспа стала швэдзкай калёніяй. Да Францыі Сэн-Бартэльмі вярнулася ў 1878 годзе, стаўшы часткай Гвадэлюпы. У 1963 годзе Сэн-Бартэльмі была аб’яднаная зь іншай францускай выспай Сэн-Мартэн у адну адміністрацыйную адзінку ў складзе Гвадэлюпы. Гэта цягнулася да 21 лютага 2007 году.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Сэн-Бартэльмісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads