Сэрбскахарвацкая мова

паўднёваславянская мова From Wikipedia, the free encyclopedia

Сэрбскахарвацкая мова
Remove ads

Сэрбскахарва́цкая ці харвацкасэ́рбская мо́ва (таксама сэрбская або харвацкая, харвацкая аб сэрбская) (у арыгінале srpskohrvatski/cрпскохрватски, hrvatskosrpski, hrvatski ili srpski, srpski ili hrvatski) — паўднёваславянская мова.

Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...
Thumb
Thumb
Этна-палітычныя варыянты Сэрбскахарвацкай мовы ці сэрбскахарвацкай дыясыстэмы (паводле стану на 2006 год)

Тэрмін «сэрбскахарвацкая мова» выкарыстоўваўся для абагульненьня пад адной назвай сукупнасьці дыялектаў, якія ўжываюцца ў Сэрбіі, Чарнагорыі, Босьніі і Герцагавіне і Харватыі. Афіцыйная мова Югаславіі (разам са славенскай, пазьней і македонскай) з 1918 да 1991 году.

Літаратурны стандарт базаваўся на штокаўскім дыялекце і дапускаў экаўскі і іекаўскі варыянты (неафіцыйна яны лічыліся «ўсходнім» (сэрбскім) і «заходнім» (харвацкім) варыянтамі літаратурнай мовы). Да таго ж, фармальна дыялектамі сэрбскахарвацкай лічыліся кайкаўскі і чакаўскі дыялекты, але яны не былі ў афіцыйным ужытку.

Упершыню тэрмін «сэрбскахарвацкая мова» быў выкарыстаны славенскім філёлягам Ярнеем Копітарам у ліставаньні ў 1836 годзе, хоць нельга выключыць, што Копітар пазнаёміўся з гэтым тэрмінам, чытаючы рукапіс працы славацкага філёляга Шафарыка «Slovanské starožitnosti» («Славянскія старажытнасьці»), якая была надрукаваная ў 1837 годзе.

З распадам Югаславіі афіцыйнымі мовамі новаствораных дзяржаў сталіся сэрбская, харвацкая, басьнійская, чарнагорская мовы. Тэрмін «сэрбскахарвацкая мова» пачаў зьнікаць з ужытку, спачатку з афіцыйных дакумэнтаў, пасьля паступова і зь лінгвістычнай літаратуры. Сёньня найменьне «сэрбскахарвацкая мова» зьяўляецца дыскусійным гістарычна-палітычным пытаньнем. Шматлікія носьбіты лічаць тэрмін «сэрбскахарвацкая» палітычна некарэктным і нават абразьлівым. Іншыя працягваюць ужываць гэты тэрмін.

Сярод лінгвістаў няма адзінага погляду на лёс тэрміну. Ён усё яшчэ выкарыстоўваецца, дзякуючы ляканічнасьці пры абазначэньні сукупнасьці некалькі моваў. Альтэрнатыўная назва басьнійская/харвацкая/сэрбская мова (БХС) зьявілася ў афіцыйным ужытку ў замежжы. У рэгіянальнай лінгвістыцы існуе таксама тэрмін «цэнтральная паўднёваславянская дыясыстэма».

Узаемна зразумелыя формы сэрбскахарвацкай мовы працягваюць выкарыстоўвацца пад рознымі назовамі ў Сэрбіі, Чарнагорыі, Харватыі і Босьніі і Герцагавіне.

Remove ads

Прыклады адрозьненьняў у лексыцы

Больш інфармацыі Беларуская мова, Расейская мова ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads