Сюлі-Прудом

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сюлі-Прудом
Remove ads

Сюлі-Прудом, сапр.: Рэнэ Франсуа Арман Прудом (па-француску: Sully-Prudhomme; 16 сакавіка 1839, Парыж — 6 верасьня 1907, Шатне-Малябры пад Парыжам) — францускі паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1901) за «прызнаньне паэтычнай кампазыцыі, якая сьведчыць пра ўзвышаны ідэалізм, мастацкую бездакорнасьць і рэдкую камбінацыю ўласьцівасьцяў сардэчнасьці і розуму»[9].

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Псэўданімы ...

Максім Багдановіч выкарыстаў радкі зь верша Сюлі-Прудома ў якасьці эпіграфа да свайго верша «Зорка Вэнэра». Верш «Разьбітая ваза» перакладзены на беларускую Сьцяпанам Ліхадзіеўскім

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і францускага ўладальніка крамы. Хацеў стаць інжынэрам, але захворваньне вачэй не дазволіла навучацца ў політэхнічным інстытуце. Вывучаў літаратуру і пасьля кароткай спробы заняцца прамысловасьцю перайшоў да юрыспрудэнцыі. Замест таго, каб працаваць у судзе, Сюлі-Прудом працаваў у бюро паверанага. Першая кніга паэзіі «Stances et Poèmes», выдадзеная ў 1965 годзе, была высока ацэненая сучасьнікамі і зрабіла аўтара вядомым. Ад 1881 году і да сваёй сьмерці Сюлі-Прудом быў сябрам Францускай акадэміі. Памёр 7 верасьня 1907 году[10].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads