Сьцяпан Ліхадзіеўскі
беларускі паэт, перакладнік, крытык, літаратуразнаўца From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьцяпан Іванавіч Ліхадзіеўскі (9 траўня 1911, Баславічы, Слуцкі павет, Менская губэрня — 13 лютага 1979, Ташкент) — беларускі паэт, перакладнік, крытык і літаратуразнаўца.
Доктар філялягічны навук (1967), прафэсар (1968); сябра Саюзу пісьменьнікаў Узбэкістану з 1948.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 9 траўня 1911 вёсцы Баславічы (цяпер — Барок) у беларускай сялянскай сям’і. Вучыўся ў Беларускім пэдагагічным тэхнікуме (1926—1930), Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце (1930—1931), Беларускім вышэйшым пэдагагічным інстытуце (1931—1933). У 1928 уступіў у літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк»; потым стаў сябрам БелАПП. Як малады літаратар атрымліваў пэрсанальную стыпэндыю ад Наркамасьветы.
Арыштаваны 23 лютага 1933 і 10 жніўня 1933 беспадстаўна асуджаны на 3 гады высылкі ў Казахстан. У 1933—1937 настаўнічаў там у школах Сары-Ачаскага раёну. У 1937 залічаны на 3 курс літаратурнага факультэту Ташкенцкага пэдагагічнага інстытуту. 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Сьцяпана Ліхадзіеўскага прадугледжвалася «спальваць»[1]. У 1939 скончыў Томскі пэдагагічны інстытут; паступіў у асьпірантуру Ташкенцкага пэдагагічнага інстытуту, дзе выкладаў замежную літаратуру. З 1963 загадваў катэдрай Рэспубліканскага пэдагагічнага інстытуту расейскай мовы і літаратуры. Рэабілітаваны 24 жніўня 1956 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Памёр 13 лютага 1979 у Ташкенце.
Remove ads
Творчасьць
Друкавацца пачаў з 1925 у газэце «Малады араты». Выдаў зборнікі вершаў і паэм «Рокаты дальняй прыстані» і «Чырванеюць вішні» (1931), «Крывавыя зьнічкі на сьнезе» і «Мы — маладая гвардыя» (1932), «Берасьцянка жывых трывог» (1962), «Вянкі камунарам» (1974), «Чырвоныя макі» (1981).
Пісаў на беларускай, расейскай і узбэцкай мовах. Рэдагаваў кнігі ўзбэцкіх паэтаў. Уваходзіў у рэдкалегію часопіса «Звезда Востока». Дасьледаваў творчасьць Анатоля Франса.
Перакладаў на беларускую мову клясычныя вершы эўрапейскіх паэтаў: Гайнрыха Гайнэ, Тэафіля Гат’е, Шарля Бадлера, Сюлі-Прудома, Поля Вэрлена, Арцюра Рэмбо, Жака Прэвэра, Поля Элюара і іншых.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads