Сядзіба Панямунь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сядзіба Панямунь
Remove ads

Сядзіба Панямунь (Панямонь) — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы места, у мясцовасьці Панямуні[a], на высокім правым беразе Нёману. Твор архітэктуры позьняга барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Сядзіба Панямунь
Thumb
КраінаБеларусь
МестаГорадня
Каардынаты53°39′27.11″ пн. ш. 23°52′18.34″ у. д.
Архітэктурны стыльбарока
ЗаснавальнікСтаніслаў Аўгуст Панятоўскі
Дата заснаваньня1771
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Сядзіба Панямунь на мапе Беларусі
Thumb
Сядзіба Панямунь
Сядзіба Панямунь
Сядзіба Панямунь на Вікісховішчы

Складаецца з палаца, парку, капліцы і гаспадарчых пабудоваў.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Плян сядзібы, 1827 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Сядзібу збудавалі ў 1771 годзе паводле праекту архітэктара Ю. Аляхновіча. Была замескай рэзыдэнцыяй караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Плян сядзібы, 1915 г.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай сядзіба перайшла ў валоданьне Стравінскіх, потым князёў Друцкіх-Любецкіх, пазьней Ляхніцкіх. У XIX ст. праводзілася яе рэканструкцыя. У сярэдзіне XIX ст. пры ўезьдзе ў сядзібу збудавалі мураваную капліцу.

Найноўшы час

Па Другой сусьветнай вайне палац прыстасавалі пад дзіцячы дом і жытло.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры позьняга барока. Ансамбль абмяжоўваецца з поўдня ракой, з усходу і поўначы — глыбокім ровам. Палац і адкрыты перад ім партэр, умацаваныя сьценкамі тэрасаў, разьмяшчаюцца ў глыбіні пэйзажнага парку, на стромкім беразе[1].

Палац (сьпярша быў цалкам мураваным, потым частку разбураных сьценаў аднавілі з дрэва) — 1-павярховы будынак з плыўнымі кутнімі алькежамі. Сьцены мелі багатую аздобу: вытанчаныя і складаныя прафіляваныя карнізы і абрамленьні, падвойныя пілястры з ажурнымі капітэлямі, гарызантальны руст. Галоўны і дваровы фасады атрымалі ў XIX ст. асымэтрычна пастаўленыя высокія 4-калённыя портыкі.

Плян палаца меў характэрную для барока анфіляду з выхадам ў вялікую парадную залю. Перапад рэльефу з тыльнага боку палаца забясьпечыў адкрыцьцё цокальнага паверха. Яго скляпеністыя памяшканьні прызначаліся на гаспадарчыя мэты і беспасярэдне зьвязваліся з памяшканьнямі параднага першага паверха.

Уезд ў сядзібу пазначаецца капліцай нэагатычнага стылю. Гаспадарчыя і службовыя пабудовы знаходзяцца па-за межамі параднай часткі ансамбля, з заходняга боку палаца ў адзін шэраг[2].

Remove ads

Парк

Парк займае прастору перад палацам і на схіле рова. У ім увасобіліся рысы пэйзажнага стылю.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Прагулкавая, 17

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads