Сякера

сякучая зброя або побытавая прылада From Wikipedia, the free encyclopedia

Сякера
Remove ads

Сяке́ра — працоўная прылада, прызначаная для рубаньня і цясаньня. Таксама выкарыстоўваецца як халодная зброя. Сякера мае мноства формаў і адмысловых прыкладаньняў, але звычайна складаецца з тапарышча і аканечніка. Да зьяўленьня сучаснай сякеры ручная сякера каменнага веку без тапарышча выкарыстоўвалася яшчэ з 1,5 мільёнаў гадоў да нашай эры. Сякеры з тапарышчам датуюцца прынамсі 46 тысячным годам да нашай эры ў месцах пражываньня карэнных аўстралійцаў. Самыя раньнія прыклады сякераш без тапарышчаў мелі каменныя аканечнікі зь нейкай формай драўлянага тапарышча, прымацаванай такім чынам, каб адпавядаць дасяжным матэрыялам і выкарыстаньню. Сякеры зь медзі, бронзы, жалеза і сталі зьявіліся з часам разьвіцьця чалавекам тэхналёгіяў.

Thumb
Сякера.

Сякера ёсьць прыкладам простага мэханізма, бо ўяўляе сабою тып кліну або падвойнай нахіленай плоскасьці. Гэта памяншае намаганьні, бо расьсякае драўніну на дзьве часткі канцэнтрацыяй ціску на лязе. Тапарышча сякеры таксама дзеіць як вагар, які дазваляе карыстальніку павялічваць сілу на рэжучым краі. Большасьць сучасных сякераў маюць сталёвыя аканечнікі і драўляныя тапарышчы, хоць таксама распаўсюджаныя плястыкавыя або шкловалакністыя тапарышчы. Сучасныя сякеры адрозьніваюцца адна ад адной паводле выкарыстаньня, памераў і форме.

Remove ads

Глядзіце таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads