Сяргей Воўкаў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Воўкаў (нар. 27 студзеня 1999 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца прысталічнай «Іслачы».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец полацкай ДЮСШ. Пачынаў кар’еру ў «Віцебску», у 2016 годзе пачаў выступаць за клюбны дубль. У ліпені 2017 году быў аддадзены ў арэнду ў «Воршу»[5], дзе да канца сэзону згуляў у пяці матчах Першай лігі. У сьнежні 2017 году вярнуўся ў «Віцебск». У сэзоне 2018 году зноў пачаў выступаць за дубль «Віцебска», а з жніўня 2018 году пачаў трапляць у заяўку асноўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 30 верасьня 2018 году ў матчы супраць «Тарпэда-БелАЗ» (0:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У сэзоне 2019 году трывала прыцягваўся да асноўнай каманды, спачатку звычайна выходзіў на замену, пазьней стаў зьяўляцца і ў пачатковым складзе.

У сэзоне 2020 году стаў адным з асноўных гульцоў віцебскага клюбу. У ліпені 2020 году было абвешчана аб пераходзе Волкава ў барысаўскі БАТЭ, кантракт пачаў дзейнічаць з 1 студзеня 2021 году[6]. Гулец ня даў рады і звычайна выкарыстоўваўся як гулец ратацыі. У лютым 2022 году на правах арэнды вярнуўся ў «Віцебск»[7]. Рэгулярна гуляў у стартавым складзе, але ня выратаваў віцебскі клюб ад вылету ў Першую лігу.

У пачатку 2023 году, па вяртаньні з арэнды, пачаў шукаць варыянты працягу кар’еры, аднак у выніку пачаў сэзон у складзе БАТЭ. Пакінуў барысаўскі клюб у сьнежні 2023 году[8]. У лютым 2024 году быў аб’яўлены гульцом казаскага «Жэніса»[9]. Улетку 2025 году стаў футбалістам «Іслачы».

Міжнародная

10 верасьня 2019 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Партугаліі (0:2) і быў заменены ў другім тайме. У далейшым пачаў трывала прыцягвацца да шыхтаў моладзевай зборнай. 26 лютага 2020 году дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Баўгарыі (1:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме.

Remove ads

Дасягненьні

БАТЭ:

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads