Сяргей Гусачэнка
беларускі прапагандыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сярге́й Гусачэ́нка (5 лістапада 1983, Менск, БССР, СССР[2]) — прапагандыст рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, тэлевядоўца, намесьнік старшыні Белтэлерадыёкампаніі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Менску. У 2006 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ.
Падчас вучобы стажыраваўся ў Швэцыі[3], супрацоўнічаў з рознымі выданьнямі, у тым ліку з «Нашаю Нівай»[4].
З 2005 году працаваў рэдактарам агенцыі тэленавінаў(ru) Белтэлерадыёкампаніі. У 2007—2013 гадох працаваў спэцыяльным карэспандэнтам і палітычным аглядальнікам, з 2013 году — загадчыкам адзьдзелу палітычных аглядальнікаў, з 2015 году — намесьнікам галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі, з 2017 году — дырэктарам галоўнай дырэкцыі агенцыі тэленавінаў(ru)[5].
З 2018 году намесьнік старшыні Белтэлерадыёкампаніі[4].
Remove ads
Прапагандысцкая дзейнасьць
Займаў пасаду намесьніка Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь падчас масавых мірных пратэстаў, якія адбываліся пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года і суправаджаліся беспрэцэдэнтным гвалтам прадстаўнікоў сілавых органаў супраць дэманстрантаў, у тым ліку забойствамі.
Займаўся дыскрэдытацыяй і ачарненьнем праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі[6][7][8], ачарненьнем беларускай дыяспары[9][10], ачарненьнем украінскай Рэвалюцыі годнасьці 2013—2014 гадох[4] і антыўкраінскай прапагандай[10], распаўсюдам ілжывай інфармацыі пра дзейнасьць амбасады Швэцыі ў Беларусі на чале з амбасадарам Стэфанам Эрыксанам[4].
Remove ads
Міжнародныя санкцыі
21 чэрвеня 2021 году ўнесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Паводле рашэньня Рады Эўрапейскага зьвязу[прыбраць шаблён], Гусачэнка «на пасадзе намесьніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі, дзяржаўнага тэлебачаньня, аўтара і вядучага штотыднёвага прапагандысцкага тэлешоў „Галоўны этэр“ ахвотна даваў беларускай грамадзкасьці ілжывую інфармацыю пра вынікі выбараў, пратэстаў і рэпрэсій, якія зьдзяйсьняюцца дзяржаўнымі ўладамі. Ён нясе непасрэдную адказнасьць за тое, як дзяржаўнае тэлебачаньне прадстаўляе інфармацыю пра сытуацыю ў краіне, аказваючы падтрымку ўладам, у тым ліку Лукашэнку»[2]. 6 ліпеня да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[11]. 7 ліпеня 2021 году Гусачэнка трапіў у санкцыйны сьпіс Швайцарыі[12][13], а 2 сьнежня — і ў санкцыйны сьпіс Вялікабрытаніі[14].
Асабістае жыцьцё
Жонка Вольга Макей, палітычная аглядальніца БТ[15]. Аляксандар Лукашэнка падараваў на вясельле Гусачэнкі й Макей мех бульбы[16].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads