Сяргей Даўлатаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Даўлатаў
Remove ads

Сярге́й Дана́тавіч Даўла́таў (прозьвішча паводле пашпарту — Даўла́таў-Ме́чык; 3 верасьня 1941, Уфа — 24 жніўня 1990, Нью-Ёрк) — савецкі пісьменьнік і журналіст, дысыдэнт. Аўтар шэрагу аўтабіяграфічных кніг: «Зона: цыдулкі наглядчыка» (рас. «Зона: записки надзирателя»); «Кампраміс» (рас. «Компромисс»); «Запаведнік» (рас. «Заповедник»), у якіх распавёў пра адметныя этапы жыцьця: пра тэрміновую службу ў войску ў ахове выпраўленчых калёній, пра журналісцкую дзейнасьць у газэце «Савецкая Эстонія», пра працу экскурсаводам у Пушкінскім запаведніку Міхайлаўскае.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...

Эміграваў у ЗША у 1978 годзе, дзе працаваў галоўным рэдактарам штотыднёвіка «Новый американец», вёў аўтарскую перадачу на Свабода (радыё); ягоныя творы друкаваліся ў вядомых амэрыканскіх часопісах «The New Yorker», «Partisan review».

Thumb
Надмагільны помнік Сяргею Даўлатаву на могілках у Нью-Ёрку

Сяргей Даўлатаў памёр 24 жніўня 1990 года ў Нью-Ёрку, дзе і пахаваны на габрэйскіх могілках.[3]

Remove ads

Памяць

  • У жніўні 2007 году ў Санкт-Пецярбургу на сьцяне дому 23 па вул. Рубінштэйну, дзе жыў пісьменьнік у 70-я гады XX ст., усталяваная памятная шыльда [4].
  • Памятная шыльда ўсталяваная таксама на сьцяне дому 41 па вул. Вабрыку (Vabriku) (да 1990 году - вул. Рабчынскага) у Таліне, дзе Даўлатаў жыў у 1972-1975 гадах падчас працы ў мясцовых газэтах [5].
  • Часопіс Звезда ўручае літаратурную прэмію імя Сяргея Даўлатва.
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads