Сяргей Кухто

беларускі маляр From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргéй Кухтó (трансьліт. Siarhiej Kuchto; 22 красавіка 1959, Віцебск, БССР — 1 лістапада 1999, Віцебск, Беларусь) — беларускі мастак.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 22 красавіка 1959 году ў Віцебску.

У 1978 годзе скончыў Менскую мастацкую вучэльню імя А. Глебава (цяпер Менскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Аляксея Глебава), дзе вучыўся ў М. Пракапенкі, К. Шастоўскага, А. Малішэўскага. Нягледзячы на тое, што з сярэдзіны 1990-х гадоў шмат творча працаваў, ў выставах удзельнічаў ня часта[1].

Жыў і працаваў у Віцебску.

Заўчасна памёр у 1999 годзе ў 40 год.

Remove ads

Творчасьць

Працаваў у нэаміталягічным жанры. У аснове бальшыні працаў — аўтарская інтэрпрэтацыя мітаў пра кентаўра. Творы адрозьніваюцца дакладнай выверанасьцю дэталяў кампазіцыі, вытанчаным малюнкам, дасканалым выкананьнем клясычнай тэхналёгіі жывапісу[2].

Цэнтральным вобразам у творчасьці мастака зьяўляецца кентаўр. Архетып кентаўра, які складаўся на працягу многіх стагодзьдзяў, мастак нібыта прымяраў на сябе, адчуваў блізасьць і падабенства з гэтым персанажам. Здаецца ў асобе кентаўра Сяргея Кухто асабліва прыцягвала дзіўнае спалучэньне зьвярынай натуры, магутнай сілы і накіроўваючай яе волі... Мастак «перасяліў» свайго кентаўра з гор і лясных гушчароў грэцкай Тэсаліі на віцебскую зямлю. Адзінота кентаўра відавочная і, разам з тым, нярэдка побач зь ім вобраз ягонай спадарожніцы[3].

Сярод твораў: «У канцы зімы» (1992), «Кентаўр» (1992), «Хірон са спартанкамі» (1993), «Прывал» (1993), «Прыгожая правінцыялка» (1994), «Палкан на паляваньні» (1996), «Палкан на лежні» (1998), «Дзяцінства Палкана» (1998), «Возера Лосьвіда» (1998), «Арлекін з драўляным мячом» (1998), «Выкраданьне Эўропы» (1999), «Выхаваньне Ахіла» (1995), «Вясёлка» (1997), «Мяцеліца» (1997), «Пераправа» (1994—1997), «У канцы зімы» (1998) і інш[4].

Працы мастака знаходзяцца ў фондзе Віцебскага абласнога краязнаўчага музэя, а таксама ў прыватных калекцыях Чэхіі, Нідэрляндах, Швайцарыі, ЗША, Ізраіля, Расеі, Беларусі[5].

Першая пэрсанальная выстава мастака адбылася толькі праз год пасьля ягонай сьмерці і была сабраная з твораў, што ў той час ужо знаходзіліся ў прыватных калекцыях[6].

Remove ads

Літаратура

• М. Цыбульский. Кухто Сергей Васильевич // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (рас.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2011. — Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Книга 2. Кривоблоцкий — Яцкевич. — 636 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0562-1.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads