Сяргей Лагадзінскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Лагадзінскі (па-расейску: Сергей Лагодинский, па-нямецку: Sergey Lagodinsky; нар. 1 сьнежня 1975, Астрахань, РСФСР, СССР[3]) – нямецкі палітык, юрыст і журналіст расейскага й габрэйскага паходжаньня, дэпутат Эўрапейскага парлямэнту IX скліканьня ад партыі Саюз 90/Зялёныя.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў габрэйскай сям’і ў СССР, перасяліўся ў Нямеччыну ў 1993 годзе[4]. Пазьней стаў чальцом бэрлінскага аддзяленьня габрэйскай абшчыны[5].
У Гётынгенскім унівэрсытэце атрымаў адукацыю ў галіне права, у Гарвардзкім унівэрсытэце – у галіне дзяржаўнага кіраваньня. Атрымаў ступень доктара права ў Бэрлінскім унівэрсытэце імя Гумбальта(be)[6].
Працаваў у міжнароднай юрыдычнай фірме «Orrick, Herrington & Sutcliffe»[6]. У 2003–2008 гадох працаваў праграмным дырэктарам і дарадцаю ў бэрлінскай сядзібе Амэрыканскага габрэйскага камітэту(pl)[7]. Таксама займаўся журналісцкай дзейнасьцю, у тым ліку для «Deutschlandradio(pl)», «Нямецкай хвалі», «Сусьветнай службы Бі-Бі-Сі», «Süddeutsche Zeitung(be)» i «Die Welt(be)»[7].
У 2001 годзе далучыўся да Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны, у якой заснаваў працоўную групу, якая аб’ядноўвала сацыял-дэмакратаў габрэйскага паходжаньня[4]. Выйшаў з партыі ў 2011 годзе, раскрытыкаваўшы ейную пазыцыю ў дачыненьні да Ціла Сарацына(uk)[4]. Пазьней пачаў працаваць у Фондзе Гайнрыха Бёля(uk), дзе быў кіраўніком аддзелу па справах Эўрапейскага Зьвязу й Паўночнай Амэрыкі[6].
У 2011 годзе далучыўся да партыі Саюз 90/Зялёныя[8]. На выбарах 2019 году быў абраны ў Эўрапейскі парлямэнт IX скліканьня па партыйным сьпісе[9].
14 верасьня 2020 году ўзяў шэфства над Максімам Знакам, беларускім адвакатам і палітычным вязьнем[10][11].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads