Нямецкая хваля

дзяржаўная тэлерадыёкампанія Нямеччыны для замежнага вяшчаньня From Wikipedia, the free encyclopedia

Нямецкая хваля
Remove ads

«Нямецкая хваля» (НХ; ням. Deutsche Welle, DW) — дзяржаўная радыёстанцыя Нямеччыны, заснаваная ў траўні 1953 г. у Кёльне (зямля Паўночны Райн — Вэстфалія) для замежнага вяшчаньня. У 2003 г. сядзібу перамясьцілі ў Бон. На 2016 г. падавала навіны на 10 мовах Азіі (арабская, бэнгальская, гіндзі, дарыйская, інданэзійская, кітайская, пуштунская, пэрсыдзкая, турэцкая, урду), 3 мовах Афрыкі (амхарская, суахілі, хаўса) і 14 мовах Эўропы (альбанская, ангельская, баўгарская, гішпанская, грэцкая, македонская, нямецкая, партугальская, польская, расейская, румынская, сэрбскахарвацкая, украінская, француская). Радыёвяшчаньне ажыцьцяўлялася на кароткіх хвалях і праз спадарожнік на 9 мовах: амхарскай (Этыёпія), ангельскай, грэцкай, дарыйскай (Аўганістан), партугальскай, пуштунскай, суахілі (Кенія, Танзанія, Уганда), францускай і хаўса (Нігер, Нігерыя). Мае ў падпарадкаваньні аднайменны(de) спадарожнікавы тэлеканал, заснаваны 1 красавіка 1992 году ў Бэрліне. Налічвала звыш 3000 супрацоўнікаў з 60 краінаў.

Thumb
Сядзіба ў Боне (2014 г.)
Хуткія факты Горад, Краіна ...
Remove ads

Беларусь

2 сьнежня 2005 г. а 20:30 радыё «Нямецкая хваля» пачало беларускамоўнае вяшчаньне на сярэдніх хвалях і частасьці 1555 кілягэрц[2] у выглядзе 15-хвіліннай перадачы «Беларуская хроніка». 1 красавіка 2009 г. выпуск перадачы «Беларуская хроніка» спынілі[3]. Да кастрычніка 2009 г. бэрлінская тэлестудыя «Нямецкай хвалі» пачала выпускаць 4 беларускамоўныя тэлеперадачы («Будучыня», «На колах», «Эўрамакс» і «Эўропа сёньня»), што паказвалі зь серады па суботу на спадарожнікавым тэлеканале «Белсат» (Варшава, Польшча)[4]. Да 2013 г. выпуск тэлеперадачаў спынілі.

28 кастрычніка 2021 году сайт НХ заблякавалі ў Беларусі[5].

Thumb
Радыёстудыя ў Боне (2006 г.)

У сакавіку 2022 году суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі Telegram-канал «DW Беларусь» і лягатып Нямецкай хвалі[6]. У красавіку 2024 году Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь абвясьціла «DW Беларусь» экстрэмісцкім фармаваньнем[7].

Remove ads

Замежныя перадавальнікі

На 2016 г. радыёстанцыя выкарыстоўвала 7 замежных радыёперадавальнікаў.

Remove ads

Мінуўшчына

3 траўня 1953 г. у Кёльне (Заходняя Нямеччына) дзяржаўная радыёстанцыя «Нямецкая хваля» пачала вяшчаньне на кароткай хвалі даўжынёй 25 мэтраў з частасьцю 11,795 кілягэрц з урачыстага звароту 1-га прэзыдэнта Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччына Тэадора Гойса (1949—1959). Першая перадача ажыцьцяўлялася з 11:30 да 14:30 са студыі «Паўночна-заходняга нямецкага радыёвяшчаньня»(de) (Кёльн), заснавага ў траўні 1945 году. 11 чэрвеня 1953 г. Згуртаваньне радыёвяшчальнікаў Нямеччыны(de) падпісала з «Паўночна-заходнім нямецкім радыёвяшчаньнем» («ПЗНР») пагадненьне аб кіраваньні радыё «Нямецкая хваля». У 1954 г. запусьцілі 5-хвіліннае вяшчаньне на ангельскай, гішпанскай, партугальскай і францускай мовах. У 1955 г. «Нямецкая хваля» перайшла ў кіраваньне вылучанага з «ПЗНР» «Заходненямецкае радыёвяшчаньня»(de) (Кёльн). У 1956 г. радыёстанцыя займела першы ўласны радыёперадавальнік у г. Юліх(de), што на захад ад Кёльна. У 1959 г. запусьцілі вяшчаньне на арабскай мове. У 1960 г. «Нямецкая хваля» стала самастойнай радыёстанцыяй. 7 чэрвеня 1962 г. уступіла ў Згуртаваньне радыёвяшчальнікаў Нямеччыны(de).

Thumb
Былая сядзіба ў Кёльне (2003 г.)

У 1965 г. пры «Нямецкай хвалі» адчынілі навучальны асяродак для радыёжурналістаў з Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амэрыкі. Першымі навучэнцамі ў Кёльне сталі 3 радыётэхнікі дзяржаўнага радыё «Руанда»(en) (Кігалі). У 1970 г. у Заходнім Бэрліне адчынілі навучальны асяродак у галіне тэлебачаньня, у партугальскім горадзе Сініш(pt) (Сітубальская акруга) пусьцілі радыёперадавальнік. 10 красавіка 1972 г. у Баварыі запусьцілі перавадальнік Вэрташталь(de) магутнасьцю 500 кіляват. У 1974 г. нямецкая служба радыё перайшла на кругласодневае вяшчаньне, пачаў працу радыёперадавальнік на Мальце. У 1975 г. у брытанскай калёніі Антыгуа (цяпер Антыгуа і Барбуда) адчынілі перадавальнік сумесна з Брытанскай вяшчальнай карпарацыяй. У 1987 г. навучальны асяродак выпусьціў 1000-га навучэнца.

Thumb
Уваход у сядзібу ў Бэрліне (2008 г.)

У 1990 г. у навучальным асяродку ў галіне тэлебачаньня прайшлі падрыхтоўку 12 тэлежурналістаў Вугоршчыны і Польшчы. У жніўні 1990 г. адбылося падпісаньне пагадненьня аб супрацы з Маскоўскім радыё. У 1991 г. савецкія радыёглушыльнікі пад Іркуцкам, Куйбышавам і Новасыбірскам пераабсталявалі для перадачы радыёсыгналаў «Нямецкай хвалі» на Азію. У 1992 г. падрыхтоўку прайшлі журналісты індыйскага дзяржаўнага радыё «Нябесны голас»(hi) (Нью-Дэлі), сэрбскахарвацкую службу радыё падзялілі на сэрбскую і харвацкую. 1 ліпеня 1993 г. радыё «Вяшчаньне Нямеччыны»(de) (Кёльн) перадало «Нямецкай хвалі» службы на 11 эўрапейскіх мовах.

Thumb
Лягатып 1995-2012 гг.

У 1994 г. «Нямецкая хваля» мела звыш 2200 супрацоўнікаў. У верасьні 1994 г. радыёстанцыя займела сайт dwelle.de, зь якога ў 1995 г. пачала сеціўнае радыёвяшчаньне. У 1998 г. расейскамоўнае вяшчаньне павялічылі з 8 да 13 гадзінаў на дзень, нямецкамоўнае — скарацілі да 4 гадзінаў. У 2001 г. адбыўся пераход у новы дамэн dw-world.de. У 2012 г. сайт займеў дамэн dw.de, гадавы каштарыс склаў каля 271 млн эўра. 22 чэрвеня 2015 г. радыёстанцыя перайшла на сучасны дамэн у сеціве (dw.com), набыты ў 2013 годзе. У 2014 г. каштарыс склаў 323,8 млн эўра, зь іх 311,4 млн эўра (96%) дзяржаўных сродкаў[9].

Thumb
Арабская рэдакцыя радыё (1960 г.)

Кіраўнікі

  • Ота Вэзэман(de) (12 кастрычніка 1960 — 29 лютага 1968)
  • Вальтэр Штайгнэр (2 сакавіка 1968 — 29 лютага 1980)
  • Конрад Алерс(de) (1 сакавіка — 8 сьнежня 1980)
  • Гайнц Фэльгаўэр(de) (выканаўца абавязкаў; 19 сьнежня 1980 — 30 чэрвеня 1981)
  • Кляўс Шуц(de) (1 ліпеня 1981 — 30 чэрвеня 1987)
  • Гайнц Фэльгаўэр (1 ліпеня 1987 — 30 чэрвеня 1989)
  • Дытэр Вайрых(de) (1 ліпеня 1989 — 31 сакавіка 2001)
  • Райнгард Гартштайн (в.а.; 1 красавіка — 30 верасьня 2001)
  • Эрык Бэтэрман(de) (1 кастрычніка 2001 — 30 верасьня 2013)
  • Пэтэр Лімбург(de) (з 1 кастрычніка 2013)

Мовы вяшчаньня

Больш інфармацыі Назоў, Год пачатку ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads