Сяргей Юрскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Юр’евіч Юрскі (16 сакавіка 1935, Ленінград — 8 лютага 2019, Масква[4]) — савецкі і расейскі актор тэатру і кіно, тэатральны рэжысэр, сцэнарыст. Народны артыст РСФСР (1987).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў Ленінградзе ў сям’і Юрыя Юрскага, мастацкага кіраўніка Маскоўскага цырку на Цьвятным бульвары, кіраваў Ленканцэртам. Маці — Яўгенія Міхайлаўна Юрская-Раманава — была музычным пэдагогам. Паступіў на юрыдычны факультэт Ленінградзкага ўнівэрсітэту імя А. А. Жданава.
У 1955 годзе, пасьля трэцяга курса юрфаку, ён паступіў на акторскі факультэт Ленінградзкага тэатральнага інстытуту імя А. М. Астроўскага (курс Л. Ф. Макар’ева). Ужо пасьля заканчэньня другога курсу быў прыняты ў Вялікі драматычны тэатар імя М. Горкага.
З 1957 году — актор ВДТ імя М. Горкага ў Ленінградзе.
Стаў папулярным дзякуючы ролям у такіх савецкіх фільмах як «Рэспубліка ШКІД», «Залатое цяля», «Месца сустрэчы зьмяніць нельга», «Каханьне і галубы».
У 1978 годзе пераехаў у Маскву і стаў акторам, а пасьля і рэжысэрам Тэатру імя Массавету. З 1991 году адначасова граў і ставіў спэктаклі на сцэне тэатру «Школа сучаснай п’есы».
Грамадзкая дзейнасьць
Юрскі неаднаразова выступаў супраць абмежаваньня свабоды слова, заклікаў спыніць вайну ў Чачэніі. Адразу пасьля расейскай анэксіі Крыму і пачатку ўзброеных дзеяньняў на Данбасе абвінаваціў улады Расеі ва «ўмяшаньні ва ўнутраныя справы Ўкраіны»[5][6].
Remove ads
Библиография
- Юрскі С. Ю. Кто держит паузу. 2-е изд. доп. — М.: Искусство, 1989. — 320 с.
- Юрскі С. Ю. Попытка думать. — М.: Вагриус, 2003. — 239 с.
- Юрскі С. Ю. Портрет с натуры.
- Юрский С. Ю. Кого люблю, того здесь нет. — М.: Аст, 2008. — 256 с.
- Юрскі С. Ю. Игра в жизнь. — М.: Астрель, 2008. — 480 с.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads