Сярэя

мястэчка ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia

Сярэя
Remove ads

Сярэя[1] (лет. Seirijai) — мястэчка ў Летуве, каля возера Пасернікаў. Цэнтар староства Лазьдзейскага раёну Аліцкага павету. Насельніцтва на 2011 год — 788 чалавек. Знаходзяцца за 20 км на ўсход ад Лазьдзеі.

Хуткія факты

Сярэя — мястэчка гістарычнай Троччыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Маці Божай Шкаплернай, помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя.

Remove ads

Назва

Тапонім Сярэя зьвязваюць з возерам Сярэяй.

Гісторыя

Thumb
Жаўнеры Беларускага асобнага батальёну ў Сярэі, 1921 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Сярэя ўпамінаецца ў XVI ст. У гэты час яна ўваходзіла ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.

У 1537 годзе ў Сярэі збудавалі касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сярэя апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Сувальскае губэрні. На 1827 год у мястэчку было 279 будынкаў, на 1880 год — 215.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сярэю занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Сярэя апынулася ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 1909 чал.; 1880 год — 1094 чал.[2]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 788 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Касьцёл Маці Божай Шкаплернай (1584)

Страчаная спадчына

  • Сынагога (XIX ст.)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads