Сёдэртэлье

горад у Швэцыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сёдэртэлье
Remove ads

Сёдэртэлье (па-швэдзку: Södertälje) — горад у Швэцыі, на паўднёвы захад ад Стакгольму (фактычна адно зь яго аддаленых прадмесьцяў). Цэнтар аднайменнай камуны ў лэне Стакгольм. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 год — 70 777 чалавек.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Барэльеф, які нагадвае аб злачынствах расейцаў у Швэцыі ў 1719 годзе

Горад упершыню згадваецца ў хроніцы Адама Брэмэнскага ў 1070 годзе (спачатку ён называўся Тэлье, Tælgia у тагачаснай артаграфіі; пазьней па-швэдзку: Telge) — у гэты час гэта быў ужо важны царкоўны горад. У XVII стагодзьдзі, дзякуючы герцагу Сёдэрманляндзкаму Карлу (будучыму каралю Карлу IX), Тэлье становіцца важным гандлёвым і партовым цэнтрам. У 1622, у сувязі з узьнікненьнем на паўночны ўсход ад Стакгольму гораду Нартэлье (па-швэдзку: Norrtälje, даслоўна Паўночнае Тэлье), да назвы гораду было дададзена Söder, т. б. Паўднёвае Тэлье. У пачатку XVIII стагодзьдзя горад закранула эпідэмія чумы, а ў 1719 трэцяя частка гораду была спаленая расейцамі (але шэраг важных будынкаў, у т. л. царква Сьвятой Рагнгільды, ацалелі). Пасьля гэтых падзеяў насельніцтва Сёдэртэлье істотна скарацілася і не дасягала й 200 чалавек, але пасьля зьяўленьня ў горадзе ў 1740-х шэрагу мануфактураў, яно ўжо складала больш за 1000 чалавек. У 1806—1819 гадох быў пабудаваны Сёдэртэльскі канал, які злучаў возера Мэлярэн з Балтыйскім морам, а ў 1860 чыгунка злучыла Сёдэртэлье са Стакгольмам. Прыкладна ў гэты самы час Сёдэртэлье становіцца папулярным курортам. У пачатку XX стагодзьдзя ў горадзе разьмесьціліся буйныя фабрыкі і заводы, у т.л. машынабудаўнічыя. У 1950-я гады стары драўляны цэнтар гораду быў зьнесены. Пачынаючы з 1970-х, у сувязі з прамысловым ростам, гораду была патрэбная працоўная сіла, якую пачынаюць вэрбаваць спачатку ў Норляндзе, а потым — у Фінляндыі, Грэцыі, Італіі, Югаславіі. Пазьней да іх дадаліся ўцекачы з Сырыі й Іраку, і напачатку XXI стагодзьдзя 39% сёдэртэльцаў мелі замежнае паходжаньне.

Remove ads

Славутасьці

  • Царква Сьвятой Рагнгільды (XII ст.)
  • Этнаграфічны музэй Турэчэльбэргет (па-швэдзку: Torekällbergets Museum)
  • Музэй гораду
  • Музэй навукі і экспэрымэнтаў Tom Tits Experiment
  • Сёдэртэльскі канал
  • S/S Ejdern — адзін з найстарэйшых у сьвеце параходаў

Асобы

  • Б’ёрн Борг — тэнісіст
  • Ян Гію — журналіст і пісьменьнік
  • Рыкард, Люіс і Пэр Гэрэйс — пераможцы конкурсу Эўрабачаньне-1984

Галерэя

Вонкавыя спасылкі

Сёдэртэльесховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads